Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Егіпецкая кухня

Егіпецкая кухня мае шмат агульнага з турэцкай, арабскай і грэцкай.

Егіпецкую кухню лічаць занадта цяжкай і адначасна вельмі арыгінальнай. Таму яна не заўжды прыпадае да густу турыстам. Тым не менш, яна заслугоўвае ўвагі. Традыцыйныя егіпецкія стравы складаюцца ў асноўным з рысу з дадаткам гародніны або мяса. Іх гатуюць з алеем, запраўляюць соллю, перцам, цыбуляй і часныком, а таксама араматычнай зелянінай, напрыклад кменам, кропам або мятай.

 
Без нажа і відэльца
Хлеб у Егіпце абавязковы для кожнага стала. Егіпцяне складаюць тонкі хлеб трохкутнікамі (іх яшчэ называюць “каціныя вушы) і напаўняюць іх ежай. Таму у сталовых прыборах асаблівай патрэбы няма, хіба што толькі для супоў.
 
 
 Егіпецкая кухня

Егіпецкае менюНа сняданак і полудзень у Егіпце часта падаюць суп з зялёнай расліны малахея (moloheja), падобнай на шпінак. Папулярна таксама махшы (mahszi), страва, падобная на галубцы. Махшы фаршуюць рысам і ялавічынай ды зелянінай. Закручваюць махшы самымі рознымі спосабамі. Калі ў лісце вінаграду – атрымаецца махшы лараанаб (mahszі łaraanab), капусты - махшы кромб (mahszi kromb).
Калі ж начынкай з рысу і мяса напоўніць памідор - атрымаем махшы таматом (mahszi tomatom), калі цукіні – махшы куса (mahszi kusa), у выпадку з баклажанам атрымаем махшы бітэнген (mahszi bitengen).
Прыгатаваную такім спосабам гародніну запякаюць у печы і адразу падаюць да стала, бо астылая страва губляе смак.
З раніцы егіпцяне ядуць яшчэ і бутэрброды таамея (taamejа). Складаюцца яны звычайна з катлеты паміж лустамі хлеба. Катлеты для таамеі робяць з фасолі або нуту, з дадаткам прыправаў. Свежую катлету ўкладваюць у хлеб разам з лісцем салаты.
Фул (foul) -- яшчэ адна традыцыйная страва з перамолатых і засмажаных бабоў. Такую начынку звычайна ўкладваюць у хлеб шамі (shammy), які падобны на піту. У егіпецкіх рэстаранах можна знайсці шмат відаў таамеі і фулу, іх падаюць з алеем, мясам, яйкам або таршы (torshi) з пікуляў.
Хлеб з пастай – папулярная закуска ў Егіпце. Егіпцяне называюць хлеб a'aish і выпякаюць мноства гатункаў. Часцей за ўсё сустракаецца a'aish baladi, плоскі хлеб памерам з талерку. Ёсць і хлеб, падобны да нашых булак -- а'aish fransawi (французскі хлеб).  
 Хлеб падаюць з сезамавым соўсам тахіна, прыпраўленым сокам з лімонкі і часныком. Хлеб падаюць і з соўсам бабаганук, які робяць са зміксаванага баклажана з дадаткам часныку і пятрушкі.

 Піца па-егіпецку
 
 
Піца па-егіпецку
Егіпцяне маюць уласны від піцы, якую пякуць на мяккім цесце. Такія піцы гатуюць у прысутнасці кліентаў, можна падказаць кухару, якія складнікі мы хацелі б дадаць. Выбар досыць багаты: яйкі, сыр, памідоры, мяса, а таксама розная гародніна. Начынку можна ўкласці ў надрэзаны хлеб, пакласці наверх, яна можа быць пікантная або салодкая.
 
Супы гатуюць тысячы гадоўСупы ў Егіпце вельмі папулярныя. На абед часта ядуць суп moloheja або г.зв. ads – густы фасолевы суп. Гародніна, напрыклад, баклажаны і памідоры, смажыцца звычайна ў таматным соўсе з часныком. Стравы з макаронамі таксама карыстаюцца поспехам, гэта можа быць лазанья з мясным фаршам у соўсе бешамель. Вегетарыянцы выбіраюць мусагу (musaga) – мяшанку з баклажанаў, памідораў, часныку, алею, запечаную ў духоўцы.

Шмат мяса, меней рыбы  Салаты, хлеб, мяса са шматлікімі дадаткамі – вось падстава егіпецкага абеду. Папулярныя ў Егіпце абедзенныя стравы --  печаная на блясе курыца – fіrekh, або фаршаваны рысам і прыправамі голуб - hamam.  
Аднак найбольш вядомымі і папулярнымі стравамі з’яўляюцца kofta і kebab – мяса, печанае на ражне або грылі. Кофту робяць з мяснога фаршу, а кебаб галоўным чынам з ягняціны, якую падаюць з пятрушкай або смажанымі памідорамі з цыбуляй, а таксама калі-нікалі з хлебам, салатай і сезамавай пастай.  
У Александрыі, самым вялікім порце Егіпту, ці ў іншых партовых гарадах гатуюць мноства страваў з рысам і морапрадуктамі, якія не вельмі падобныя да страваў іншых прыморскіх краін.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.