Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Перац
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.

Прадукт дня

Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра. 
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Шпінак
Амаль жалезная расліна

Энцыклапедыя гародніны

Ацэнка карыстальнікаў:
Цудоўна
Ваш голас:
Пажыўныя вартасці, уплыў на здароўе, а таксама цікавыя, карысныя і нечаканыя звесткі пра гародніну. Свет гародніны без таямніц.

Энцыклапедыя гародніны Бандзюэль

  • Звесткі пра гародніну – гародніна зблізку, сусветнавядомы эксперт дзеліцца ведамі пра гародніну…
  • Звесткі са свету гародніны – варта ведаць, што адбываецца…
  • Гароднінныя цікавасці, якія варта ведаць, каб расказаць іншым…
  • Варта ведаць, як харчаванне ўплывае на нашае здароўе і ахоўвае нас ад хваробаў.

Здаровая гародніна

Дыета, багатая гароднінай, абараняе арганізм чалавека, супрацьдзейнічае развіццю многіх хвароб, а таксама паляпшае самаадчуванне. Гародніна дае нам шмат патрэбных для жыцця складнікаў, якія наш арганізм не ў стане накопліваць. Мы атрымліваем з гароднінай вітаміны, між іншымі вітамін C, які  стымулюе адпорнасць і загойванне ран, фітасубстанцыі і вітаміны групы B, асабліва фоліевую кіслату, такую важную для цяжарных жанчын.  Гародніна ўтрымлівае вельмі мала натрыю, затое шмат якія яе віды багатыя на калій. Большасць з нас спажывае зашмат натрыю ў выглядзе кухоннай солі. Калій ураўнаважвае ўзровень натрыю ў арганізме, дзякуючы чаму абараняе нас ад падвышанага артэрыяльнага ціску. Гародніна ўтрымлівае натуральную клятчатку, якая мае ўплыў на правільнае страваванне і агульны стан здароўя. Гародніна нізкакаларыйная і бедная на тлушч, у чым мы можам пераканацца, зазірнуўшы ў табліцы каларыйнасці гародніны, і гэтая якасць робіць яе дасканалай асновай шматлікіх дыетаў. Спажываючы болей гародніны, мы можам значна абмежаваць порцыю прадуктаў, багатых ня бялок, такіх, як мяса. Мае значэнне і ўплыў гародніны на наша лібіда, бо яе часта лічаць натуральным афрадызіякам.

 

Здаровая, смачная і простая ў прыгатаванніУ гародніннай краме або на кірмашы мы захапляемся багаццем колераў і формаў гародніны: фіялетавы баклажан, жоўтае цукіні, чырвоны памідор… Аж хочацца адразу прыгатаваць і з’есці. Як вядома, гародніна прыносіць шмат карысці для здароўя, адначасова з’яўляючыся цудоўным складнікам для страваў. Яна можа быць інгрэдыентам запяканак і тушаных страваў або дадаткам да рыбы, мяса ці птушкі. Гародніна дасканала кампануецца з арэхамі, кашамі і зернем вегетарыянскай кухні.

 

Гатаванне страваў з гародніны дае нам добры кулінарны досвед. Да таго ж правільна прыгатаваная гародніна смачная, духмяная і харчова вартасная. Свежая гародніна вымагае мінімальнай апрацоўкі – чым менш мы яе апрацоўваем, тым здаравей. Гародніну трэба есці або вельмі свежую, сырую, або прыгатаваную так, каб яна страціла як найменш вітамінаў. Гэта проста ідэальны прадукт для тых, хто не можа прысвяціць на прыгатаванне абеду больш за паўгадзіны. Дасканалы прадукт для падлеткаў, якія толькі пачынаюць гатаваць, бо прастата прыгатавання гародніны заахвочвае да кулінарнай актыўнасці.

 

Марожаная ці свежая? Ад чаго гэта залежыць? Ці  здаровая замарожаная гародніна? Гародніна захоўвае свае ўласцівасці і замарожаная, і ў бляшанках. Замарожаная гародніна мае высокую пажыўную вартасць, і яе можна спалучаць са свежай, напрыклад, у смачных стравах тыпу стыр-фрай. Кансерваваная гародніна зручная ў прыгатаванні. Яна ўзбагачае стравы каштоўнай клятчаткай. Памідоры з бляшанкі ўтрымліваюць лікапен, які мае супрацьракавыя ўласцівасці. Ці ведаеш ты гісторыю бляшанкі?

 

Кулінарныя падарожжы

Большасць з нас есць некалькі адных і тых жа відаў зялёнай гародніны. Варта пакаштаваць штосьці новае. Давайце адкрыем разнастайнасць сакавітых лісточкаў, далікатных парасткаў, праросткаў, сцяблін і галінак. Паэксперыментуем з рэцэптурай розных кухняў свету, бо гародніна – гэта падстава харчавання на кожнай геаграфічнай шырыні. Увесь свет есць гародніну, нават тады, калі ўмовы не дазваляюць падаваць яе свежай. У скандынаўскай кухні тады прыбягаюць да марынавання i квашання гародніны.  Адваротны досвед мае італьянская кухня, дзе самы распаўсюджаны від – памідор, а ў грэцкай кухніаліва. Нельга не прыгадаць важнай ролі такой гародніны, як кукуруза ці гарбуз, якія стала ўпісаліся ў культуру амерыканскай кухні. Варта пазнаёміцца са стравамі кітайскай кухні, у якой гародніна, часта незнаёмая нам і вельмі ўсходняя, адыгрывае ключавую ролю.


Гародніннае рамяство для цярплівыхНя ўсе ведаюць, што гародніна – гэта цудоўны матэрыял для… разьбы. Гэтае мастацтва завецца карвінг (carving) і было вядомае, як лічыцца, з IX ст пры двары кітайскіх імператараў. Гэта вытанчанае рамяство спрыяе не толькі смаку, але і цешыць вока. Гароднінная разьба – гэта арыганільная ідэя вясельнага падарунку, яна захоўваецца даўжэй, чым кветкі.

 

Еш здаровае і жыві здорава

Здаровы рацыён дае нам упэўненасць у сабе: лепей выглядаеш, лепей сябе адчуваеш, маеш больш энергіі. Погляды дыетолагаў і харчовая мода ўвесь час змяняюцца, аднак асноўнае правіла здаровага харчавання застаецца нязменным. Ніякія іншыя прадукты не дараўнаюць гародніне па разнастайнасці. Гародніна робіць ежу багатай, пастаўляе нам вітаміны, мікраэлементы, абарончыя субстанцыі і клятчатку. Ці задумваўся ты, якой будзе самая папулярная гародніна ў XXI ст? Напэўна, кар’еру зробіць гародніна сямейства капусных, менавіта з-за багацця пажыўных рэчываў.


Дык давайце ж карыстацца гэтым дабрадзействам прыроды штодня, і ў нас будзе дасканалае самаадчуванне, зграбная фігура, а надалей - абарона ад сур’ёзных хвароб.

Рэцэпт дня

Пучэра - аргентынскі гуляш
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Дыета для офісных работнікаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Фізічная актыўнасць

Аэробіка
Слова аэробіка значыць ”з кіслародам”. Аэробная гімнастыка дадае энергіі і вынослівасці, а таксама ахоўвае ад хвароб.