Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Фасоля

Пажыўнае насеннеАмаль усе гатункі фасолі з’яўляюцца валакністымі і гадуюцца дзеля насення, багатага карыснымі рэчывамі. Фасоліны захоўваюць сушанымі. Перад гатаваннем іх размочваюць, каб прыгатаваць самыя разнастайныя стравы.
Фасоля, рыс, бульбаДзікарослая фасоля яшчэ засталася ў трапікальнай зоне Амерыкі і Азіі. Яе плады – гэта стручкі, у якіх па некалькі фасолін. Фасолю гадуюць у вялікай колькасьці і ў розных гатунках, бо яна складае аснову харчавання насельніцтва, асабліва ў Паўднёвай Амерыцы, дзе яна мае такое ж значэнне, як у Азіі рыс, а ў Еўропе – бульба.
Існуе каля 200 гатункаў фасолі. Найбольш вядомыя: спаржавая фасоля (зялёная і жоўтая), белая фасоля, чырвоная фасоля ("Kіdney"), "Borlottі" (барлоці), мексіканская квяцістая фасоля і інш.

Свецкая дамаЛічыцца, што фасолі каля 8000 гадоў. Яна – адна з “трох сёстраў” кухні дакалумбавай Амерыкі, побач з кукурузай і гарбузамі. Ацтэкі гадавалі „ayacolt”, то бок сеялі фасолю разам з кукурузай, прычым фасоля вілася па кукурузе, як па тычках. Сёння фасоля з’яўляецца адной з галоўных крыніц расліннага бялка ў свеце. Яна ўвайшла ва ўсе нацыянальныя кухні. Існуе 30 000 гатункаў фасолі, з іх больш за 500 гадаваных.













