Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Гароднінныя пацешкі
Чырвоная фасоля "Kіdney"
Лацінская назва:
Phaseolus vulgaris
Чырвоная фасоля, якую называюць таксама “фасоля чылі”, мае цёмна-чырвоную скурку. Формай фасоліна нагадвае нырку, адкуль і пайшла англійская назва расліны. Асабліва папулярная ў Індыі, на поўдні ЗША і ў Іспаніі.

100 г гэтай фасолі – 93 ккалУтрымлівае шмат вітамінаў групы B, асабліва B6.
Абарона ад раку і дыябету
Чырвоная фасоля з’яўляецца шчодрай крыніцай клятчаткі. Сусветная арганізацыя здароўя (WHO) рэкамендуе спажыванне 20-40 г клятчаткі на дзень, а ў 100 г сухой чырвонай фасолі ажно 25 грамаў клятчаткі. Клятчатка дае пачуццё сытасці, аберагае ад пухлін, стабілізуе ўзровень цукру ў крыві і дапамагае выдаліць таксіны з арганізму.
Яна пастаўляе шмат энергіі, якую арганізм выкарыстоўвае паступова – то бок гэтыя калорыі “не таўсцяць”.
На здароўе
Чырвоная фасоля супакойвае раздражнёныя нервы. Гэта адбываецца дзякуючы вялікай колькасці вітаміну B6, якая паміж іншага адказвае за імунітэт, стан скуры і дзейнасць нервовай сістэмы.

Фасоля супакоіцьЧырвоная фасоля ўлагодзіць раздражнёныя нервы. Гэта дзейнічае дзякуючы вялікаму ўтрыманню вітаміну B6, які адказвае, між іншага, за імунітэт, стан скуры і менавіта за працу нервовай сістэмы.
Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.
Фізічная актыўнасць
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.













