Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Віды фізічнай актыўнасці

Фізічная актыўнасць грае ў нашым жыцці вялізную ролю, аднак толькі частка з нас рэгулярна займаецца спортам. Кожны можа знайсці такі від фізічнай актыўнасці, які будзе яму прыемны. Асабліва карысны ўплыў на здароўе мае рух на свежым паветра. Праблемай застаецца малая папулярнасць актыўных форм адпачынку. А брак актыўнасці мае такі ж шкодны ўплыў на здароўе, як паленне тытуню або высокі ўзровень халестэрыну.
Уплыў практыкаванняў і фізічнай актыўнасці на здароўе
Сістэматычная фізічная актыўнасць – гэта самы эфектыўны і танны спосаб пазбегчы многіх хвароб. Яна паляпшае стан здароўя рознымі спосабамі:
- Змяншае зношванне сардэчнага клапана,
- Зніжае рызыку сардэчна-судзінкавых хвароб,
- Павялічвае колькасць костнай масы,
- Бароніць ад остэапарозу.
Псіхічная і фізічная актыўнасцьПазітыўны ўплыў фізічнай актыўнасці праяўляецца і ў псіхалагічнай сферы.
Яна змяншае страх, дапамагае змагацца з дэпрэсіяй, паляпшае якасць сну і суб’ектыўнае самаадчуванне.
Апрача таго, супольныя фізічныя практыкаванні іграюць вялікую інтэграцыйную ролю. Фізічная актыўнасць дапамагае ўцячы ад штодзённых праблем, дазваляе забыцца на штодзённы стрэс, таму што чалавек цалкам прысвячае сябе трэнінгу. Дзякуючы фізічным практыкаванням, паляпшаецца настрой, што добра ўплывае на самаадчуванне.
Фізічная актыўнасць і дыета Фізічная актыўнасць павялічвае спальванне калорый, што спрыяе зніжэнню масы цела і ўтрыманню пажаданай вагі. Рэгулярныя практыкаванні добра ўплываюць на асноўны абмен рэчываў, змяншаюць апетыт і дапамагаюць у рэдукцыі тлушчовай масы.
Фізічныя практыкаванні дапамагаюць не толькі палепшыць выгляд, але і самадчуванне, а таксама дазваляюць пазбегнуць праблем, звязаных з атлусценнем.
Дадатковая карысцьi
Аднак калі карысць для здароўя недастаткова пераконвае, каб распачаць рэгулярныя фізічныя практыкаванні, то магчыма, аргументам “за” акажацца станоўчы ўплыў на наша лібіда. Падчас спорту выдзяляюцца гармоны, якія кіруюць сэксуальнымі імпульсамі. У значнай меры спорт мае уплыў на наш знешні выгляд і сэксуальную прывабнасць для процілеглага полу.
Такім чынам, трэніруйся рэгулярна, каб надоўга захаваць кандыцыю і маладосць. Варта пазнаёміцца з выбранымі формамі фізічнай актыўнасці і выбраць адпаведную сабе.
Аэробіка – гэта рытмічныя практыкаванні, скіраваныя на вялікія партыі мышцаў, якія павялічваюць запатрабаванне арганізму ў кіслародзе.
Аквааэробіка спадабаецца тым, хто не займаўся спортам раней, а таксама старэйшым
Каланэтык - від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць дома.
Пілатэс складаецца з серыі паўтараных рухаў, якія займаюць цела і розум, спрыяюць фізічнай гармоніі і адпавядаюць людзям рознага веку і з рознай ступенню падрыхтаванасці.
Фітнэс – гэта трэнінгі, якія спалучаюць аэробныя практыкаванні і практыкаванні з гатэлямі і цяжарамі, а таксама адпаведную дыету.
Ёга – яе трэба разумець як метад удасканальвання цела і духу, якое становіцца стылем жыцця.
Тай Чы - від фізічных практыкаванняў, заснаваных на традыцыйных кітайскіх метадах, якія галоўную ўвагу звяртаюць на актыўную медытацыю.
Фітбол – гэта бяспечны трэнінг, спалучаны з выдатнай забавай, асабліва рэкамендаваны старэйшым людзям, цяжарным жанчынам і жанчынам пасля родаў.
Стэп - гэта від аэробікі, інтэнсіўная форма руху, якая дапамагае спаліць лішнія калорыі, пазбыцца тлушчу і палепшыць сардэчна-судзінкавую сістэму.
Стрэтчынг дапамагае зменшыць адчуванне болю ў мышцах, абараняе ад траўм і дапамагае аднавіцца пасля вялікага высілку.
Джогінг – гэта нішто іншае, як няхуткі бег. Вельмі папулярны спорт, які не патрабуе ні спецыяльнага месца, ні прылад, ні складаных комплексаў практыкаванняў.
Танец жывата – эфектыўна узмацняе мускулы і робіць цела пругкім.













