Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Французская кухня
Французская кухня цесна звязаная нацыянальнай культурай, лічыцца калыскай кулінарнага мастацтва і раем для кухароў. Яе сусветная слава знаходзіць адбітак і ў тым, што амаль кожны француз, незалежна ад адукацыі або сацыяльнага статусу, можа з лёгкасцю дыскутаваць на кулінарную тэматыку. Для сярэднестатыстычнага француза кухня - гэта неад'емны элемент штодзённага жыцця, не выпадкова менавіта французы вынайшлі мастацтва savoir-vivre -- правілы этыкету пры стале.

Слімакі...Сваю папулярнасць у французскай кухні слімакі заваявалі дзякуючы Антуану Карэмэ - аўтару "Пахвалы французскай кухні". Гэтыя невялікія малюскі, прыгатаваныя з алеем, часныком і пятрушкай, сталі такімі папулярнымі, што былі вынайдзеныя адмысловыя талеркі з паглыбленнямі, а таксама абцугі для трымання гарачай ракавіны, дзякуючы чаму можна нанізаць слімака на двухзубы відэлец.
Аматары гэтых малюскаў нават не ўяўляюць, наколькі складаны працэс падрыхтоўкі слімакоў да таго, як яны трапляюць на талерку. Каб іх арганізм ачысціўся ад парэшкаў ежы, іх “саджаюць” на 10-дзённую галадоўку. Потым надыходзіць пара патройнай падрыхтоўкі: спачатку слімакоў вараць, потым студзяць, потым ізноў вараць. У самым канцы, ужо ахалоджаных, іх укладваюць у стэрылізаваныя ракавіны, нашмараваныя часнычным алеем, і толькі пасля гэтага іх можна падаваць на стол.
Багацце сыроў Рэгіянальная разнастайнасць Францыі, ідэальны клімат, ландшафты, разнароднасць свойскіх жывёл тлумачаць разнастайнасць сыроў, якіх у краіне каля 370 відаў. У залежнасці ад спосабу вытворчасці можна вылучыць свежыя сыры, мяккія, сыры са скуркай белай цвілі, казіныя сыры, спелыя сыры. Яны з'яўляюцца неад'емным элементам французскай кухні, іх падаюць да абеду і вячэры на драўлянай дошцы.














