Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Баклажаны – для прыгожай усмешкі
Баклажаны – для прыгожай усмешкі.

Гародніна – смачная, разнастайная і здаровая

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Дыета, багатая на гародніну, дапаможа захаваць добры настрой, а ў доўгатэрміновай перспектыве – абараніць Вас ад сур’ёзных хваробаў. Гародніна цудоўна падыходзіць да шмат якіх страваў. Незалежна ад таго, якім чынам іх гатуюць – смак заўсёды застаецца на высокім узроўні.

Правільныя прапорцыі Цудоўна, калі атрымліваецца нарыхтаваць гародніну з выкарыстаннем найноўшых спосабаў і пасля падаваць вялікімі порцыямі. Гатуйце звычайную страву, але змяніце месцамі прапорцыі мяса і гародніны; лепш выкарыстоўваць адразу тры розныя віды гародніны. Акрамя гэтага, можаце выкарыстоўваць нашмат менш мяса, чым раней, і ўзамен падаваць стравы, багатыя на вугляводы (паста, рыс ці бульба) і некалькі запечаных кавалкаў чаго-небудзь гародніннага ці дастатковую порцыю садавіны, якую Вы любіце.

Трэба таксама  ўводзіць у сваё меню вегетарыянскя стравы – напрыклад, запечаная бульба з гароднінным асарці і рызота, ці паста з абжаранай гароднінай.

Вось некалькі парад, як падвысіць Вашую дзённую порцыю:


Гародніна для дзяцейВарта пазнаёміць дзяцей са стравамі з гародніны. Вось некалькі ідэй, як гэта зрабіць:

  • Дадаць парэзаную моркву ці сельдэрэй, калі Вы робіце бутэрброды.
  • Можна ўпрыгожыць замарожаню піцу свежай гароднінай – таматамі, перцам, бабамі і кукурузай.
  • Дадаць парэзаную на кубікі моркву, перац і таматы да спагеці Баланьезэ.
  • Пры гатаванні барбекю рабіць акцэнт НЕ на мяса, сасіскі і інш.
  • Змяшаць гарох, нарэзаную кубікамі моркву, шынкаваную капусту, кветкі брокалі і іншую гародніну з ялавічынай, каб зрабіць мясны рулет.
  • Гатуйце пюрэ з бручкі, морквы і пастэрнака з бульбай.

author: Юлия

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.