Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Галандская кухня
І хоць яна не настолькі папулярная ў свеце, як італьянская або французская, яна таксама славіцца смачнымі стравамі, якія лёгка прыгатаваць.
Найчасцей у галандскай кухні ўжываюць селядца, макрэль, вугра, а таксама морапрадукты. Часцей за ўсё сустракаюцца рольмопсы, сыры зялёны селядзец з цыбуляй (maatjes haring), макрэль у булцы (broodje makreel), а таксама вялены вугор (gerookte paling). Рыба таксама з'яўляецца асновай больш вытанчаных асноўных страваў.

Апельсінавы брэндзі
Адчуваецца ўплыў суседніх кухняў, асабліва нямецкай і скандынаўскай. Як і немцы, галандцы любяць піва, асабліва лагер: Heineken, Grolsch або Amstel вядомыя далёка за межамі Галандыі. Падчас свят каралеўскай сям'і п'юць "нетрадыцыйны” апельсінавы брэндзі.

Ашчаднасць пры кавеВажнае месца ў галандскай кухні займаюць гарбата, кава і іншыя напоі, а таксама разнастайныя дэсерты. Гарбата і кава з'явіліся ў Галандыі вельмі даўно, іх прывозілі з галандскіх калоній у Індыі, і гэтыя напоі адразу ж здабылі папулярнасць не толькі ў Галандыі, але і ў іншых еўрапейскіх краінах. "Гадзіна кавы" (koffietijd) у Галандыі доўжыцца ад 10 да 11 гадзіны, а таксама ад 19 да 20. Існуе правіла "адно пірожнае на адзін кубак", якое лічаць вынікам галандскай эканомнасці. Галандцы завуць каву з малаком "няправільным", лічачы што сапраўдную каву трэба піць, не забельваючы. Таксама яны вельмі любяць гарачы шакалад і малако з анісам. Напоі суправаджаюць разнастайнымі дэсертамі: appelgebak (яблычныя блінцы з карыцай), speculaas (печыва з карыцай), stroopwafels (круглыя вафлі з густым сіропам), або poffertjes (маленькія блінцы). Цікава, што ў галандскіх гарадах такія дэсерты у сезон часта прадаюць на вуліцы, бо не кожны іх гатуе сам.
Вядома, ёсць шмат відаў гоўды, некаторыя гатовыя да ўжывання ўжо праз пару тыдняў, а некаторыя спеюць нават больш за 7 гадоў!













