Гародніна дня
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гаспача - іспанскі суп з гародніны
час прыгатавання:
150 min
колькасць порцый:
6
difficulty:
difficulty1
Рэцэпт гаспача - іспанскага халадніка з гародніны.
description
Існуе мноства гатункаў гэтага знакамітага іспанскага супу, але традыцыйны рэцэпт – з Андалузіі. Па традыцыі гаспача падаецца ў драўляных місках і есці яго трэба драўлянымі лыжкамі. У спёку гаспача проста незаменны.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
1,25 кг спелых памідораў
1 агурок
1 цыбуліна
1 зялёны перац
2 зубчыкі часныку
200 г мякаці булкі
4 лыжкі алівы
2 лыжкі віннага воцату
1 літр халоднай гатаванай вады
кубікі лёду
перац, соль
Спосаб прыгатавання
- Гародніну вымыць, апараныя памідоры ачысціць ад скуркі, парэзаць кубікамі і выдаліць насенне. Агурок пачысціць, выдаліць насенне і парэзаць кубікамі памерам каля 1 см.
- Абабраную цыбулю дробна нарэзаць. Часнок нацерці. Перац ачысціць ад насення і дробна парэзаць.
- Палову гародніны змяшаць з соўсам вінегрэт, алівай, булкай і халоднай вадой. Потым шчыльна прычыніць вечкам і паставіць у халадзільнік на 2 гадзіны. Астатнюю гародніну пакласці ў асобную міску і таксама паставіць у халадзільнік.
Як падаць: Перад падачай на стол узбіць гаспача венчыкам. Дадаць соль, перац да смаку. Абавязкова пакласці ў суп некалькі кавалачкаў лёду.
Рэцэпт дня
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Топ 5 рэцэптаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.













