Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Грэцкая кухня
Менавіта таму да стала падаюць шмат невялікіх страваў, якія ядуць усе ўдзельнікі застолля. Чатыры асноўных сакрэты грэцкай кухні - гэта свежыя складнікі, умелае выкарыстанне прыправаў і зеляніны, што збіраюць у гарах і ў вёсках, свежая аліва і простыя спосабы гатавання. Так што невыпадкова грэкі маюць самы нізкі паказчык сардэчных захворванняў у Еўропе!

Еш як грэк! Грэкі любяць добра паесці, таму яны шануюць добрую кухню. Няварта дзівіцца таму, што яны могуць выправіцца ў доўгую вандроўку на пошукі рэстарана, дзе падаюць лепшыя печаныя суўлакі - асноўную грэцкую страву. Дзякуючы багатай вячэры, пра сняданак грэкі асабліва не турбуюцца.
Раніцай ім дастаткова выпіць кубачак кавы з пірожным. Прыемную разнастайнасць уносіць і востры белы сыр. На абед лепш за ўсё з'есці цацыкі - ёгурт з часныком і свежым агурком або грэцкую салату, да якога падаецца запечаная рыба або грэцкая запяканка - мусака.

Fino Virgin -- утрыманне кіслот меншае за 3%
Virgin -- утрыманне кіслот меншае за 4%.













