Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Хрэн

Лацінская назва:
Armoracia rusticana
Расліна, што расце ў Еўропе і Азіі, выкарыстоўваюць яе карані і лісце.
Хрэн
 

100 г хрэну – 68 ккал

Хрэн утрымлівае фосфар, серу, калій, кальцый, жалеза, натрый і магній, вітаміны A, B, C i E.

 
Само здароўе

Хрэн мае бактэрыцыднае, вірусабойчае, антыгрыбковае ўздзеянне. Стымулюе абмен рэчываў, рэгулюе працу печані і нырак і павялічвае устойлівасць арганізму. Утрымлівае больш вітаміну C, чым лімон і апельсін, а па колькасці фітанцыдаў займае ганаровае трэцяе месца пасля часныку і цыбулі. Рэкамендуецца асабліва ў міжсезонне (восень-зіма і зіма-вясна) для дастаўкі вітамінаў і мінеральных соляў.

 

Абвастрае ўспрыманне

Цёрты корань хрэну з харакатэрным вострым смакам – гэта складнік многіх страваў, салатаў. Са смятанай і лімонам падаецца як дадатак да мяса і рыбы, гарачай і халоднай.

 

Захоўвае свежасць Дзякуючы натуральнам бактэрыцыдным злучэнням – фітанцыдам – хрэн мае асаблівыя ўласцівасці. Загорнутае ў ягоныя лісты мяса, масла ці рыба нашмат даўжэй застаюцца свежымі, бо фітанцыды хрэну не дазваляюць развівацца бактэрыям.

 
 
 Хрэн

Даводзіць да слёз

Калі хрэн свежы, мае моцную канцэнтрацыю, то ягоныя эфірныя алеі часта выклікаюць слёзы або чханне. Трэба панюхаць белы хлеб, пах якога залагоджвае раздражненне вачэй.

100g chrzanu – 68 kcal

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аэробіка
Слова аэробіка значыць ”з кіслародам”. Аэробная гімнастыка дадае энергіі і вынослівасці, а таксама ахоўвае ад хвароб.