Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Раслінныя ідэі для прыдання вастрыні стравам

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Гародніна – багатая крыніца вітамінаў і мінералаў, карысных для нас. Яна можа выдатна дапоўніць гатовыя стравыя і паўфабрыкаты, і ў выпадку, калі Вы часта ўжываеце ежу такога кшталту, варта звярнуць на гародніну асаблівую ўвагу.

Гатовыя стравы (паўфабрыкаты) і ежа, набытая на вынас, можа быць хутка ўдасканаленая дадаткамі з гародніны, гароху імгненнай замарозкі, кавалкаў тамату. Калі Вы збіраецеся падсілкавацца рыбнымі палачкамі, рэкамендуем сумясціць іх з замарожанымі гарошкам і кукурузай.


Вось некалькі ідэй, як удасканаліць гатовую набытую ежу:
  • На паверхню піцы можна выкласці адціснутыя кансерваваныя таматы (лепш за ўсё, калі яны ўжо з травамі, спецыямі ды часныком) і замарожаную гародніну, напрыклад здробнены шпінак, брокалі, бабы і кукурузу. Прысыпце ўсё гэта сырам і кавалачкамі тостаў – гэта прыйдзецца Вам даспадобы!
  • На замарожаную лазанью можна пакласці кавалкі кабачкоў ці таматаў і прысыпаць гэта парэзаным пармезанам, а ўжо прыгатаваную страву падаць з салатам.
  • На замарожаны пірог добра выкласці слой гародіны і запячы усё гэта разам. Варта паспрабаваць дадаць нарэзаныя грыбы з таматамі, не будуць лішнім і нарэзаныя саломкай каляровыя перцы і кабачок.
  • Бліны ці лаваш можна прыгатаваць са здробненым замарожаным шпінакам; неабавязкова нават разамарожваць яго. Можна дадаць малатлусты хатні сыр і парэзаную зялёную цыбулю. Пакладзіце гэта ў тэмпературатрывалую талерку, дадайце дробна нарэзаныя таматы з травамі, пасыпце пацёртым сырам і пастаўце запякацца.
  • З індыйскіх страваў можаце прыгатаваць раіту, якая нагадвае салат. Для гэтага трэба змяшаць нарэзаны кубікамі агурок з зялёнай цыбуляй, морквай і здробненым карыяндрам з малатлустым натуральным ёгуртам, а пасля прыправіць свежай тоўчанай мятай і невялікай колькасцю молатага чылі.
  • Для кітайскіх страваў мы рэкамендуем просты арыентальны салат. Змяшайце свежыя парасткі фасолі з дробна нарэзанай зялёнай цыбуляй, кансерваванымі парасткамі бамбуку і парэзаным чылімам. Падаваць гэты салат трэба на лістах кітайскай капусты, дадаўшы крыху сезамавага алею і соевага соусу.
author: Юлия

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стэп
Стэп – гэта від аэробікі, інтэнсіўная форма руху, якая дапамагае спаліць лішнія калорыі, пазбыцца тлушчу і паправіць сардэчна-судзінкавую сістэму.