Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Гароднінныя пацешкі
Ці ведаеш ты, як панізіць высокі крывяны ціск хатнімі спосабамі, з дапамогай дыеты?
Як есці слімакоў?
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Слімакі належаць да прадуктаў, якія яшчэ не прапісаліся на нашых сталах. Не так і проста есці іх як належыць. Дык як жа трэба есці слімакоў?

Слімакі вельмі цэняцца ў французскай кухні, іх часта падаюць як закуску. Найчасьцей іх сэрвуюць з часнычна-зелянінным маслам, але вядомыя і рэцэпты слімакоў у пікантным соўсе або запечаных у сакавітых памідорах. Падаюць іх з белым хлебам. Апрача рэстаранаў, слімакоў можна набыць у крамах, замарожаных і гатовых да ўжывання.
- Іх падаюць у ракаўках на малой патэльні з паглыбленнямі, што дапамагае ім трымацца на месцы. Звычайна ў порцыю ўваходзяць 6 штук.
- Слімакоў падаюць вельмі гарачымі, таму ракаўкі трэба прытрымліваць спецыяльнымі шчыпцамі.
- Змесціва трэба выцягваць з дапамогай тонкага відэльчыка. Слімакі дастаткова слізкія, таму гэта няпростая задача.
- Мяса з травяным соўсам можна заядаць хлебам, або класці на лусты хлеба або багета і есці так.
- У страве шмат тлушчу, таму ўсе дзеянні мы павінны выконваць далікатна. Уважайце, каб не запляміць абрус або вопратку.
- Цешся смакам. Слімакі, як крэветкі ці іншыя стравы, з якімі трэба добра напрацавацца, вартыя любога высілку.
Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













