Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Ужыванне соевых бабоў можа абараніць ад многіх хваробаў. Прынамсі, так здаўна лічаць у Кітаі ды Японіі, дзе традыцыйна ядуць шмат соі. Даведайцеся, чаму.

Як есці спагеці?

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Спажыванне спагеці можа стварыць мноства праблем, у асноўным з-за соўсу, якім лёгка ўпэцкацца. Як есці, каб не запляміцца і не ўзяць завялікую порцыю спагеці на відэлец?

Гэтыя доўгія макароны з соўсам, характэрныя для італьянскай кухні, можна есці двума спосабамі:

  1. Як есці спагеці?Пасярэдзіне талеркі ставім стырма відэлец і пачынаем ім далікатна круціць так, каб накруіць вакол невялікую колькасць макаронаў, акурат столькі, каб пакласці ў рот. Калі макароны пападаюць, паўтарыце дзеянне. Такі метад ужываецца пры розных тыпах макаронаў – нітак і пасмаў, такіх як букаціні, папардэле або тальятэле. 
  2. Паміж зубамі відэльца зачэпліваем некалькі макаронін, а потым пераносім змесціва ў лыжку. Круцячы відэльцам, закручваем макароны, так, каб утварыўся невялікі клубок. Рэштку абразаем лыжкаю. Да рота падносім руку з відэльцам, не абедзьве, і не тую руку, што трымае лыжку. Гэты спосаб есці спагеці адпавядае правілам застольнага этыкету.


Хлеб і скарпэта

Лыжка, якую мы ўжываем для накручвання макаронаў, можа служыць і для падбірання соўсу з талеркі. Аднак нашмат больш элегантна і дарэчна можна падабраць соўс адмысловым, падаваным да спагеці, хлебам скарпэта. Італьянцы пры спагеці ўжываюць толькі відэлец, таму не здзіўляйцеся, калі сярод прыбораў для спагеці ў гасцях у італьянцаў не будзе лыжкі. Нягледзячы на гэта, “змагацца” са спагеці варта, бо смак гэтай стравы, асабліва класічнага спагеці па-сіцылійску, кампенсуе ўсе нязручнасці.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.