Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Як правільна спалучаць гародніну ў рацыёне?

Ласось і брокалі – узмацненне касцей
Ласось утрымлівае кальцый,магній, вітамін D, а таксама каштоўныя кіслоты Амега-3, якія ў спалучэнні з селенам і хромам, утрымванымі ў брокалі, аказваюць дабратворны ўплыў на косці. Калі табе бракуе фізічнай актыўнасці, тым больш еш гэты набор страваў. Гэта першы крок, каб у будучыні запабегнуць астэапарозу.
Калі табе замінае санлівасць і пастаянная стома, можа, табе не хапае жалеза. Гэта простая дарога да анеміі. Таму вазьмі шпінак (зімою можна браць замарожаны), а таксама пад’ядай салодкі перац, які багаты на вітамін C. Дзякуючы яму, твой арганізм лепей засвоіць жалеза.
Сельдэрэй і арэхі для здаровых валасоў і скуры
Салата, якая дзейнічае лепей за бальзам для валасоў і крэм для твару. Арэхі – гэта само здароўе. Яны ўтрымліваюць масу вітамінаў, здаровых тлушчоў і мінералаў. Дадайце арэхі да сельдэрэя - будуць і селен, вітаміны B5 і H.
Дыня і ёгурт, каб паклапаціцца пра сэрца
Як? Згатуй суп з дыні з дадаткам ёгурту. Кальцый, які ў ім утрымліваецца, мае дабратворны ўплыў на сэрца, а бэта-каратын з гарбуза абароніць яго ад атакі свабодных радыкалаў.

Гэты дэсерт паставіць цябе на ногі. Абрыкосы ўтрымліваюць вітамін A, апельсіны – вітамін C. Разам яны даюць вялікую порцыю антыаксідантаў. Гэта твой ахоўны парасон у барацьбе не толькі з зімовымі інфекцыямі, але і больш паважнымі ворагамі - між іншага, з новаўтварэннямі, дыябетам або катарактай.













