Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Вырошчванне салата
Салата і поспех

Як захоўваць гародніну

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
З таго часу, як у нашых кватэрах з'явіліся халадзільнікі, захоўванне гародніны перастала быць праблемай. Даведайцеся, як правільна захоўваць гародніну, каб яна доўга зберагала смак і харчовую вартасць.
 

Бяспечная замарожаная гародніна Калі Вы набываеце замарожаную гародніну, неабходна па магчымасці пакласці яе ў тэрмаізаляцыйную торбу і данесці да маразільніка як мага хутчэй. Замарожаная гародніна пасля таго, як яе дастануць з лядоўні, захоўваецца карацей за свежую. Калі замарожаныя прадукты згубілі сваю форму – хутчэй за ўсё, яны захоўваліся пры няправільнай тэмпературы.

 


Не заўсёды трэба класці гародніну ў халадзільнік

Холад лядоўні заўсёды паскарае працэсы псавання ў таматах, агурках, струкавым перцы. Найбольш аптымальная тэмпература для захоўвання таматаў – як ў склепе – 10-13 С, для агуркоў – не больш за 7 С.

Любыя карняплоды, а таксама асобныя фрукты, могуць некаторы час захоўвацца пры пакаёвай тэмпературы. Бульба добра захоўваецца пры тэмпературы каля 10 С, але калі няма магчымасці падтрымліваць такую тэмпературу (і адпаведную для іншых відаў садавіны і гародніны), лепш перыядычна набываць свежую ў краме.

Салата-латук добра адчувае сябе ў прахалодзе, тое ж тычыцца такіх караняплодаў, як морква, буракі, радыс, карэнне пятрушкі. Латук і агуркі пачнуць жаўцець і псавацца хутчэй, калі побач будуць таматы і струкавы перац.

 
Уздзеянне кіслародуНаогул, ежа не мусіць падвяргацца ўздзеянню паветра, бо кісларод паскарае хімічныя працэсы, праз якія ежа псуецца. Таму варта набываць прадукты ў вакуумнай упакоўцы; можна карыстацца і спецыяльнымі герметычнымі кантэйнерамі.
 
 
 














Латук і морква любяць паветра

Недахоп паветра не заўсёды ідзе на карысць: калі мы захоўваем шпінак без доступу кіслароду, мы паскараем працэсы псавання. Латук таксама патрабуе доступу паветра для таго, каб ён не пачаў дыхаць без кіслароду. Цыбуля, пятрушка, радыс і кроп маюць магчымасць назапашваць нітраты, дзякуючы таму, што маюць у сваім складзе азот, неабходны ім для выпрацоўкі пратэінаў. Нітраты назапашваюцца таксама ў караняплодных раслінах – моркве і бураках, гэтая гародніна мусіць быць прапаласканая вадой, каб яна не падсохла ці не страціла эластычнасць і павінна захоўвацца ў адкрытай ці перфараванай торбе, ці папросту загорнутая ў паперу.

 

Час для захоўвання  гародніны:

author: Юлия

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.