Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Японская кухня
Натуральная і гарманічная японская кухня лічыцца самай здаровай у свеце. Нізкакаларыйная, багатая на бялкі і жалеза, адначасна бедная на халестэрын і тлушчы.
У параўнанні з іншымі кухнямі, яна амаль не выкарыстоўвае прыправаў, заснаваная на рысе, соевых прадуктах (miso, tofu), рыбе, морапрадуктах, водарасцях і гародніне. Славіцца простымі, прыгожа пададзенымі стравамі, у якіх ні адзін са складнікаў не перабівае натуральнага смаку іншых.
СушыГісторыя сушы налічае 1300 гадоў. Сушы ў тым выглядзе, у якім мы ведаем іх сёння, першым прыгатаваў японскі кухар Hanaya Yohei. У прынцыпе, гэтая страва, складаецца са скрылёчкаў рыбы, выкладзеных на маленькім шарыку рысу з невялікай колькасцю японскага хрэна - wasabi. Для прыгатавання выкарыстоўваецца рыс найвышэйшай якасці, які запраўляецца воцатам. Галоўным складнікам сушы з'яўляецца, вядома, рыба, прычым толькі самыя смачныя яе часткі.

Натуральная і гарманічная
Адной з прычын даўгажыхарства японцаў з'яўляецца іх традыцыйная, гарманічна складзеная дыета. У японскай кухні вельмі важны прынцып сезоннасці, які заключаецца ў такім падборы складнікаў, каб яны адлюстроўвалі пару года, паводле канцэпцыі shun (сезоннасці), калі рыба, гародніна і садавіна найбольш багатыя пажыўнымі рэчывамі -- прыкладна 10 дзён у годзе.
Клімат у Японіі адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёну, але ёсць рэч, якая аб'ядноўвае ўсе рэгіёны. А менавіта: асноўнай часткай амаль кожнай стравы з'яўляецца рыс. Клімат у Японіі надзвычай спрыяльны для вырошчвання гэтай вельмі капрызнай расліны. Апрача таго, асабліва ў даўнія часы, у Японіі практычна не елі мяса, толькі рыбу. Мяса і надалей не вельмі папулярнае. Уласна кажучы, каб апісаць японскую кухню, дастаткова двух словаў: "натуральная і гарманічная".

Гатункі сушыНігіры (Nigiri) -- рысавыя шарыкі з пакладзеным зверху кавалачкамі тунца, крэветак, васьмінога, печаных яек;
Гункан (Gunkan) -- місачкі з рысу і сушаных водарасцяў, напоўненыя морапрадуктамі;
Нарымакі (Norimaki) – рулеты з рысу, сушы і водарасцяў, начыненыя рознымі відамі фаршу;
Тэмакі (Temaki) – трубачкі з водарасцяў, напоўненыя рысам сушы, морапрадуктамі і гароднінай;
Ошы (Oshi) – рыба і рыс, спрэсаваныя ў драўлянай скрыначцы;
Чырашы (Chirashi) – страва, у якой морапрадукты, шампіньёны і гародніна свабодна раскладзеныя на порцыі рысу.

Kyuho – правілы японскага этыкету
• ніколі не падавайце іншаму чалавеку ежу палачкамі (гэта звязана з будыйскім пахавальным рытуалам, падчас якога ўдзельнікі перадаюць адзін аднаму ўрну з прахам памерлага); калі хочаце падзяліцца ежай, падайце іншаму чалавеку талерку з ежай і дазвольце выбіраць самому• калі вы хочаце есці з адной міскі з іншым чалавекам, абодва карыстайцеся палачкамі
• сушы можна есці рукамі, сашымі - толькі палачкамі
• не трымайце палачкі пасярэдзіне, імкніцеся заўсёды ўзяць за кончыкі
• не выкарыстоўвайце палачак, каб падсунуць да сябе талерку з ежай
• не адкусвайце кавалачкі ежы і не кладзіце недаедзенага на талерку; калі ўжо нешта пакаштуеце, з'ешце гэта цалкам
• не прасіце нож
• пасля ежы трэба зноў абаперці палачкі аб hashi-oki, лепш за ўсё паралельна сушы-бару; ніколі не кладзіце палачкі на стол;
• ніколі не кладзіце палачкі назад ў посуд (гэта таксама выклікае ў японцаў асацыяцыі з пахаваннем)
• старайцеся з'есці ўвесь рыс; пакінуць на талерцы нават трошкі -- вялікая бестактоўнасць
• нізавошта не паліце за сталом -- тытунёвы дым не дазваляе іншым атрымаць асалоду ад смаку і паху далікатных страваў; акрамя таго, што асабліва важна, толькі па паху можна вызначыць, ці свежая рыба
• соевы соўс з'яўляецца прыправай да рыбы, ніколі не мачайце ў яго сушы цалкам
• цікава, што калі ясцё суп або страву з макаронамі, можна чмякаць; можна паднесці да рота міску – спачатку з'есці палачкамі гушчу, потым проста выпіць юшку
• сакэ найчасцей п'юць перад ежай або пасля ежы; рысавае віно наогул не пасуе да рысу; пры ежы можаце піць піва, белае віно, гарбату або ваду; сакэ звычайна падаецца выключна да сашымі
• піва або сакэ наліваюць ўсім за сталом; не прынята, каб кожны піў з уласнай бутэлькі
• думкі японцаў разыходзяцца: адны раяць пачаць з сашымі, потым з'есці сушы, і скончыць супам міса з рысам; іншыя раяць спачатку з'есці сушы з амлетам і гароднінай, потым што заўгодна, а сашымі пакінуць на канец.
Ветлівыя выразыArigato – дзякуй
Domo – дзякуй (менш афіцыйная форма)
Domo arigato gozaimatsa – вялікі дзякуй (пасля ежы)
Dozo -- калі ласка
Gochisou - sema deshita – традыцыйны выраз пад канец бяседы ("было вельмі смачна")
Itadakimatsu – выраз, пры пачатку ежы ("атрымаў")
Irasshaimatse – павітальны выраз
Kampai – на здароўе!
Konbanawa – Добры вечар
Konichi - wa – Як справы? Што новага?
Oaiso – выраз, якім паказваеш, што скончыў есці і просіш разлічыць.
Oishii -- смачна
Ososumewa nandesuka – што ў нас сёння добрага?
Sayounara – да пабачэння

Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.