Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Ёга
Дасканаласць цела і духуЭлементы ёгі дадаюць да аэрабічнных праграм як практыкаванні на гнуткасць і эластычнасць мышцаў. Ёга – метад удасканалення цела і духу, які становіцца стылем жыцця.
Разняволенасць, гнуткасць, пазітыўнае мысленнеАсновай заняткаў ёгай з'яўляюцца асаны, то бок пазіцыі, пранаяма – дыхальныя практыкаванні, медытацыя і практыкаванні на гнуткасць. Ёга дапамагае падтрымаць эластычнасць і добрую фізічную форму, пазбавіцца ад стомленасці і ўмацаваць псіхічнае здароўе. Дзякуючы ёзе можна навучыцца правільна расслабляцца, дыхаць, займацца, медытаваць, харчавацца, пазітыўна думаць. Не трэба быць вегетарыянцам, каб радавацца плёну, які прынясуць штодзённыя заняткі ёгай.
Існуе некалькі стыляў ёгі і трэба з імі азнаёміцца: Ashtanga yoga – гэта стыль інтэнсіўнай ёгі, якая канцэнтруецца на перамяшчэнні з адной пазіцыі ў іншую. Кожны сам выбірае інтэнсіўнасць.
Bikram yoga практыкуецца пры тэмпературы 35-40 º C. Высокая тэмпература спрыяе потаадзяленню, у выніку ачышчаецца арганізм і павялічваецца сіла мышцаў.
Hatha yoga – найбольш папулярны від ёгі, асновай якога з'яўляюцца асаны.
Iyengar yoga – самы папулярны від ёгі ў Штатах, мэта якога – навучанне прыгожым пазіцыям і адмысловая ўвага да развіцця мышцаў і правільнай паставе.
Vinyasa yoga уключае ў сябе інтэнсіўныя практыкаванні на гнуткасць, канцэнтруе ўвагу на сумяшчэнні дыхання з рухамі.
Інтэнсіўнасць практыкаванняў можна сумясціць з нашым стылем жыцця (раз у тыдзень або штодня). Хутка будуць заўважныя пазітыўныя змены нашага цела.













