Гародніна дня
Прадукт дня
Каперс калючы

100 г каперсаў – 23 ккал
Яны ўтрымліваюць шмат антыакісляльнікаў (біяфланоід рутын), значную колькасць натрыю і нязначную – вітаміну C.
Экзатычная прыправа
Кветкі каперсаў марынуюць размаітымі спосабамі – выкарыстоўваюць алей, воцат, расол. Прыгатаваныя такім чынам каперсы прымяняюцца ў шматлікіх стравах міжземнаморскай кухні. З-за спецыфічнага, моцнага і выразнага смаку яго выкарыстоўваюць у асноўным у якасці прыправы. Яго прымяняюць і ў рэцэптах салатаў, соўсаў і піцы. У вытанчанай французскай кухні каперсавы, альбо белы густы соўс з дадаткам лыжкі каперсаў падаюць да мяса. Трэба пазбягаць тушэння каперсаў у высокіх тэмпературах, бо яны трацяць свой непаўторны смак. Найлепей іх дадаць, калі, напрыклад, соўс будзе цёплы.
Народны афрадызіяк
Каперсы здымаюць уздуцці жывата, маюць антырэўматычныя ўласцівасці, паляпшаюць працу печані. Настоі з кораню і кары кустоў маюць лячэбныя ўласцівасці і ўжываюцца для лячэння анеміі і артрыту. Паводле народнай медыцыны, увядзенне каперсаў у дыету мужчын можа дапамагчы пры лячэнні імпатэнцыі.
Біблейскі сімвал адквітання
Кветка каперса цвіце толькі адзін дзень – ад раніцы да поўдня. У той самы дзень утвараецца яго плод. Таму каперс з’яўляецца біблейскім сімвалам адквітання… Цікава таксама, што гэтая расліна – блізкі родзіч капусты.

Попел са спаленага карэння каперсаў можа ўжывацца як крыніца солі.













