Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Кар’ерa сямейства капусных
Да гэтага шаноўнага сямейства належаць: брокалі, бруселька, кветкавая капуста, кальрабі, а таксама капуста белая, чырвоная, італьянская і пекінская.
Асабліва цаніцца будуць багатыя на вітаміны і мінеральныя складнікі брокалі. Сярэдняя галоўка брокалі дае каля 300 мг вітаміна C і амаль напалову пакрывае дзённае запатрабаванне на β-карацін. Брокалі утрымліваюць вялікую колькасць калія, а таксама селен і сульфарафен. Усё гэта дапамагае пры прафілактыцы новаўтварэнняў, стабілізуе крывяны ціск.
Кветкавая капуста з’яўляецца блізкай раднёй брокалі і яе таксама падазраюць у разнастайных лекавых якасцях. Ды і сціплая на выгляд кальрабі –сапраўдная скарбніца антыакісляльнікаў. Шклянка тушанага кальрабі дае больш вітаміну C, чым патрэбна арганізму на дзень, пастаўляе шмат вітаміну E і калія.
Каштоўнай гароднінай з’яўляецца і бруселькa, адна з найлепшых крыніц клятчаткі. Гэтая багатая на антыаксіданты капустка можа аказацца моцным саюзнікам у барацьбе з небяспечнымі свабоднымі радыкалaмі.
Чарговай вартай увагі прадстаўніцай сямейства крыжакветных з’яўляецца пекінская капуста, спажыўчыя і смакавыя якасці якой шмат гадоў выкарыстоўваюцца ў кітайскай кухні. Шклянка гэтай гародніны цалкам пакрывае дзённую патрэбу ў β-караціне, а колькасць вапны роўная той, што ўтрымліваецца ў паўшклянцы малака. Паводле найноўшых даследаванняў, фотахімічныя субстанцыі пекінскай капусты могуць дапамагчы ў прафілактыцы рака грудзей.














