Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Цыбуля мае шмат карысных уласцівасцяў, якія можна прымяняць у паўсядзённым жыцці. Даведайцеся, чым цыбуля можа быць карыснай для Вас.

Карыбская кухня

Карыбская кухня вядомая не толькі разнастайнасцю страваў з морапрадуктаў, але і багаццем экзатычнай садавіны, якая ёсць толькі на выспах. Дзякуючы гэтаму, кухня рэгіёну казачна пярэстая і прыемна ашаламляльная па смаку.

Карані карыбскай кухні

Кухня жыхароў выспаў Карыбскага мора надзвычай багатая і разнастайная. Гэта ў вялікай ступені тлумачыцца гісторыяй выспаў, а таксама ўплывам шматлікіх народнасцяў з розных кантынентаў, а праз гэта – і разнастайнасцю кулінарных традыцый.

 
 
Карыбская кухня

Доўгі час Карыбы былі калоніяй іспанцаў, партугальцаў, англічанаў, галадцаў і французаў. Значны ўплыў на кулінарныя традыцыі мелі нашчадкі жыхароў Афрыкі, якіх сюды прывозілі ў якасці рабоў.

У выніку атрымалася мяшанка кухняў народаў не толькі Еўропы, але і Афрыкі, а таксама тубыльцаў з Карыбскіх выспаў, вядомая нам як карыбская кухня.


Соўсы

Слова „соўс” паходзіць ад лацінскага „salsus”, што азначае “салёны” і “прыпраўлены”. Даўней соўсы выкарыстоўвалі для кансервацыі прадуктаў, а цяпер іх задача – разнастаіць і ўзбагачаць пах і смак страваў. Жыхары Карыбаў дадаюць соўсы да рыбы, мяса і морапрадуктаў, печаных на грылі ці смажаных. Некаторыя соўсы ўжываюцца найперш як марынады (марынаванне мяса і рыбы – абавязковы этап у гатаванні па-карыбску), а пазней гэтымі соўсамі паліваюць гатовую страву. Вельмі папулярныя густыя соўсы – дзіпы. Іх робяць на асновы маянэзу, смятаны ці ёгурту. Цешыцца папулярнасцю і вострае, духмянае чатні. Яго гатуюць з сезоннай садавіны і гародніны, а таксама прыправаў, гарчыцы і воцату. У карыбскіх соўсах выкарыстоўваюць усю разнастайнасць прыправаў, якіх ужываюць самым розным чынам у нечаканых спалучэннях. Усе соўсы карыбскай кухні лучаць салодкія гароднінныя смакі з вастрынёй прыправаў і цыбулі, а таксама выкарыстанне какосавага малака, рому і самых пікантных дадаткаў у свеце.

 Гароднінная тройца
 
 

Гароднінная тройца

Асноўнымі традыцыйна гадаванымі раслінамі з’яўляюцца: памідоры, часнок і цыбуля. Мы амаль не знойдзем страваў, у якіх бы не было гэтай гародніны, нават там, дзе іх прысутнасць здаецца абсурднай, як напрыклад, бананы з манга і цыбуляй.
 
Памідор часцей за ўсё дадаецца ў супы і соўсы, надаючы ім цудоўны колер і смак. У Пуэрта-Рыка папулярнай стравай з’яўляецца рыс з памідорамі. Яго падаюць з курацінай, прыпраўляючы цыбуляй, часныком і чылі. Памідоры ўваходзяць у склад стравы з ядомай кетміі (гібіскуса).

 

Фасоля – гэта аснова

Асноўнай гароднінай на Карыбскіх выспах з’яўляецца фасоля. Яе цэняць не толькі  за смак, але і за добрае ўздзеянне на здароўе, бо ў фасолі вельмі шмат бялку. Апрача таго, фасоля зручная ў захоўванні. Карыбскі клімат асабліва спрыяльны для вырошчання фасолі, таму так шмат яе гатункаў сталі асновай для размаітых страваў. Менавіта адсюль фасолю прывезлі ў Еўропу, а потым і на іншыя кантыненты.

 

Рыба і морапрадукты – для бедных і багатых

Карыбы – гэта выспы, і нічога дзіўнага, што адным з асноўных складнікаў кухні гэтага краю выступаюць дарункі мора і рыба. Яны даступныя ўсім.
 
 
 Рыба і морапрадукты - карыбская кухня
Рыба і морапрадукты, якія ў шмат якіх краінах з’яўляюцца рарытэтам для багатых, на Карыбах даступныя ў кожным доме. Тут можна знайсці шмат відаў марскіх дарункаў, сярод якіх ёсць і лятучыя рыбы, і кальмары, і малюскі, і селядцы, марскія акуні, крабы, крэветкі і мноства іншых дароў мора.

 

Ром і кактэйліКарыбы на ўсім свеце вядомыя даскналымі кактэйлямі. Іх аснову складае ром, кюрасао, а таксама горкая настойка “Ангастура”.  Самыя вядомыя кактэйлі з Карыбаў – гэта:


- Куба Лібрэ
- Дайкіры
- Гавана спецыяльны
- Махіта
- Піна Калада

 

Карыбскія выспы – гэта радзіма рому. Амаль кожная выспа мае сваю рэцэптуру прыгатавання гэтага напою. Куба і Пуэрта-рыка прадукуюць лёгкі бескалёрны або бурштыновы ром. Ром з Гаіці вылучаецца водарам ванілі, а на Ямайцы гэта цяжкі і моцны напой. Ён з’яўляецца асновай многіх лікёраў і экзатычных кактэйляў. Рым шырока выкарыстоўваецца ў кандытарстве, гэта часты складнік крэмаў, пірожных і тартоў.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Гэта даволі складаны панятак, але сёння многія людзі вызначаюць ёгу як комплекс практыкаванняў, скіраваных на папраўку нашага здароўя і фізічнага стану, вяртанне ўнутранай раўнавагі.