Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Буракі і чылі для паніжэння ціску
Ці ведаеш ты, як панізіць высокі крывяны ціск хатнімі спосабамі, з дапамогай дыеты?

Карыбскі фасолевы суп

час прыгатавання:
480 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Рэцэпт фасолевага супу, стравы карыбскай кухні.
Апісанне
Карыбскі фасолевых суп
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

½ кг фасолі кідні
1 моркаўка
2 цыбуліны
2 сцябліны зялёнага сельдэрэю
3 тоўстыя лусты грудзінкі
1 лыжка сушанага арэгана
1 лыжка (з горкай) кмену

1 малы келішак сухога віна шэры
2 бляшанкі парэзаных памідораў сок ½ лімону
соль, перац

Дадаткі
1 авакада
цыбуля-дымка
свежая каляндра
свежы востры перчык чылі
1 лімонка

 

Для ўпрыгожання
1 бабковы ліст
2 галінкі зяленіва пятрушкі
2 галінкі тым’яну (чабору)
1 галінка размарыну

Спосаб прыгатавання
  • Фасолю заліць халоднай вадой і замачыць на 4 гадзіны.
  • Звязаць прыправы доўгім кавалкам белага матузка ў bouquet garni (франц. “букет прыправаў”).
  • На патэльні далікатна пасмажыць парэзаную на невялікія кавалкі моркву, цыбулю і зяленіва сельдэрэя з bouquet garni.
  • Адцадзіць фасолю і зноў заліць свежай вадой так, каб слой вады над паверхняй фасолі быў 5-8 см. Давесці да кіпення, гатаваць 10 хвілін на сярэднім агні, а потым паменшыць агонь і гатаваць 2-3 гадзіны, пакуль фасоля не змякчыцца. Фасолю солім, калі яна ўжо мяккая.
  • Дадаць падсмажаную гародніну з грудзінкай, прыправіць арэгана і кменам. Даліць шэры і лімонны сок, прыправіць перцам свежага памолу.
  • Давесці суп да кіпення, зменшыць агонь і гатаваць яшчэ 30 хвілін. Расцерці лыжкаю аб сценкі каструлі частку фасолін, каб загусціць суп.
  • Парэзаць на невялікія кавалкі авакада і дымку, здрабніць каляндру і перчык  чылі.

 

Як падаць: Выняць bouquet garni і падаваць суп, пасыпаны кавалачкамі авакада, дымкі і чылі, а таксама зробненай каляндрай. Пакрапіць кожную порцыю сокам з чвэрці лімонкі.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.