Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Перац
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.

Прадукт дня

Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра. 
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы
Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы.

Кітайская кухня

У кітайскай кухні дамінуюць рыс, гародніна і соя. Мяса і рыбы тут не так шмат, як у іншых кухнях.

Кітайская гармонія  У кітайскай кухні няма выразнага падзелу на мясныя, гароднінныя і іншыя стравы, розныя складнікі энергічна змешваюць, і гэта ў выніку дае паасобныя стравы. Характэрная гарманізацыя ежы: ніколі ў адной бяседзе не падаюцца стравы  з таго самага мяса, з падобным смакам або структурай. Гэта звязана з верай, якую распаўсюджваў вядомы старажытны філосаф І Ін, паводле якой кожны смак звязаны з іншым унутраным органам, таму заблансаванне смакаў у ежы утрымлівае арганізм у добрай форме.

 
Дзесяткі тысяч відаў
Гродніна ў кітайскай кухні грае ключовую ролю. У рэцэптах кітайскай кухні налічылі больш за дзесяць тысяч відаў гародніны. Многія віды гародніны, якія паходзяць з Кітая, істотна адрозніваюцца ад тых, якія ведаем мы, еўрапейцы.
 
 
 Кітайская кухня
Кітайскія кухні

З нагоды вялізных памераў краіны не выпадае гаварыць пра аднароднасць яе кухні. У Кітаі адрозніваюць чатыры рэгіянальныя кухні: паўночная школа (Пекін, Шантунг, Ханан), узбярэжная (Фукен, Шанхай), сярэдзінная (Чэхуань, Юнань) і паўднёвая (Кантон). 

У халаднейшым паўночным рэгіёне аснову харчавання складае не рыс, а пшаніца. Тыповыя стравы – макароны, клёцкі і пельмені. Большасць страваў – лёгкі і далікатныя. Дадаткамі часта выступаюць часнок і зялёная цыбуля, прыправы лагодныя.

Ва ўзбярэжным рэгіёне  дамінуюць рыба і морапрадукты. Найчасцей  ядуць стравы з мяса, птушкі і рыбы, тушаныя ў гародніне і моцна запраўленыя соевым соўсам – такі спосаб называецца “чырвонае гатаванне”.

На сярэдзінным  абшары самыя папулярныя – пікантныя і моцна прыпраўленыя стравы. Тут  пануе перац чэхуань – пікантная  прыправа, мацнейшая ад вострага перца.

Большасьць кітайскіх страваў, вядомых у свеце, паходзіць з паўднёвага рэгіёну, з ваколіцаў Кантону. Гэтаы стравы лёгкія, далікатна прыпраўленыя і менш тлустыя, чым  у іншых рэгіёнах краіны. Самыя папулярныя прыправы – соевы соўс, свежы імбір, шэры і курыны булён. Гарачых спецый выкарыстоўваецца няшмат, бо цэніцца арыгінальны смак складнікаў асноўнай стравы. Шмат страваў кантонскай кухні гатуецца спосабам хуткага гатавання. Яго прыдумвалі даўно, калі ў кухнях было недастаткова паліва. Спосаб заключаецца ў бліскавічным смажанні малых складнікаў аднолькавага памеру на гарачым алеію. Падчас смажкі складнікі актыўна вымешваюць і падкідваюць.

  Кітайская кухня
 
 
Баклажан родам з Кітая
Першыя згадкі пра баклажан паходзяць з Кітая і датуюцца V ст. да н.э. Адтуль баклажан, дзякуючы арабскім купцам, заехаў аж да Іспаніі. Спрыяльны клімат Іберыйскай паўвыспы  дазволіў баклажану назаўжды атайбавацца на іспанскіх палетках і ў агародах.
 















Ці еў ты сёння еў рыс?Найважнейшай гароднінай Кітая з’яўляецца, натуральна, рыс. З яго робяць, між іншага, рысавы хлеб, які выступае дадаткам да страваў з рыбы і мяса, рыс выступае падставай для салодкай стравы з дадаткам сухафруктаў і крэму. Робяць яе так: 250 г рысу спаласнуць халоднай вадой, заліць 1 літрам вады, ускіпяціць, а потым гатаваць на малым агні 15-20 хвілін. Адцадзіць, памяшацьз 25 г масла з 2 лыжкамі цукру. Пакласці ў форму, прыкрыць верх фольгай і паставіць у большы посуд з кіпнем. Гатаваць на пары каля гадзіны.

 

Спагеці па-кітайску  Характэрным складнікам кітайскай кухні з’яўляюцца грыбы: чорныя, г.зв. вушы ката, лёгка шклістыя і хрумсткія, а таксама араматычныя грыбы з далікатным смакам і прыемным пахам. Чарговымі складнікамі з’яўляюцца: імбір, праросткі соі, якія валодаюць вельмі высокімі пажыўнымі якасцямі,  кітайская капуста, якая служыць дадаткам да рыбных і мясных страваў, саладкавата-пікантны аніс, які служыць прыправай да гародніны, соўсу і  выпечкі. Папулярнымі з’яўляюцца і макароны, якія ў кітайскай кухні выступаюць у чатырох відах: з яек і пшанічнай мукі, з адной пшанічнай мукі (падобныя на спагеці), з бабоў мунг (празрыстыя), а таксама з рысавай мукі.

 

Сабака і  рыс  Паводле легенды, людзі пазнаёміліся з рысам дзякуючы дзікай жывёле. Доўгая пара дажджоў і паводак знішчыла пасевы і прымусіла людзей паляваць. Неяк да людзей падбег дзікі сабака. На яго хвасце людзі заўважылі прычэпленыя жоўтыя зярняты. Удзячныя людзі не пакрыўдзілі сабакі, затое зярняты з яго хваста пасеялі і такім чынам распачалі гадоўлю рыса.

Рэцэпт дня

Пучэра - аргентынскі гуляш
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Дыета для офісных работнікаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Фізічная актыўнасць

Аэробіка
Слова аэробіка значыць ”з кіслародам”. Аэробная гімнастыка дадае энергіі і вынослівасці, а таксама ахоўвае ад хвароб.