Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Колькі калорый у хлебапрадуктах

Хлебныя вырабы – гэта прадукт з параўнальнв высокай пажыўнай і энергетычнай вартасцю, таму яны ўтвараюць аснову харчовай піраміды для дзяцей. Яна ўключае найперш здаровыя складаныя вугляводы, якія для нас з’яўляюцца крыніцай энергіі, а таксама вітаміны групы B, неабходныя для працы нервовых клетак, фоліевую кіслату, цынк, магній, кальцый, пэўную колькасць бялка і вельмі важную клятчатку.
| Прадукт | Колькасць | Энергетычная вартасць (ккал) | Бялкі (г) | Тлушчы (г) | Вугляводы (г) |
|---|---|---|---|---|---|
| Багет | 100 г | 282 | 7,9 | 1,7 | 60,1 |
| Булачка | 100 г | 235 | 8,0 | 0,9 | 48,9 |
| Булачка з варэннем | 100 г | 293 | 6,5 | 4,2 | 57,1 |
| Булачка з макам | 100 г | 304 | 7,5 | 5,2 | 55,5 |
| Булачка пшанічная | 100 г | 272 | 7,3 | 1,5 | 58,5 |
| Булка з сырам | 100 г | 318 | 10,6 | 12,3 | 40,1 |
| Жытні, чорны хлеб | 100 г | 223 | 5,6 | 1,7 | 51,5 |
| Звычайны хлеб | 100 г | 245 | 5,4 | 1,3 | 57,0 |
| Пірог з павідлам | 100 г | 284 | 5,3 | 61,0 | 2,1 |
| Пляцёнка | 100 г | 333 | 7,0 | 7,0 | 61,6 |
| Пончыкі | 100 г | 296 | 5,6 | 13,0 | 38,8 |
| Пшанічны хлеб | 100 г | 249 | 6,8 | 1,4 | 56,0 |
| Салодкая булачка, пышка | 100 г | 299 | 8,0 | 5,3 | 53,7 |
| Тосты | 100 г | 305 | 8,1 | 4,7 | 58,8 |
| Хлеб паўназярністы | 100 г | 228 | 8,6 | 1,4 | 43,9 |
Хлеб - пажыўныя вартасціЗ пункту гледжання пажыўнай каштоўнасці перавага належыць чорнаму хлебу, які выпякаецца з жытняй або пшанічнай мукі грубага памолу. Такая мука ўтрымлівае больш вітамінаў і мінеральныхсоляў , а таксама клятчатку – якая ёсць ў знешняй абалонцы зерня. Белая выпечка мае невялікую пажыўную вартасць, і прытым мае большую колькасць калорый. Выпечка з дадаткам семак алейных раслін - сланечніка, гарбуза, канжута, ільну, соі, маку, кукурузы або кмену - дадае вітамінаў, мінеральных соляў і ненасычаных тлушчовых кіслот.
Удзел хлеба ў здаровым рацыёне
Клятчатка, якая ўтрымліваецца ў цёмным хлебе, ачышчае кішэчнік з рэштак ежы, паляпшае перыстальтыку, усмоктвае ваду, даючы нам на некалькі гадзін пачуццё сытасці. Гэта стрымлівае апетыт і дапамагае захаваць стройную фігуру. Супрацьпаказаннем да спажывання цёмнага хлеба з’яўляецца язва страўніка або кішкі-дванаццаткі, а таксама хваробы страўніка і кішэчніка, бо клятчатка дзейнічае кіслотаўтваральна і можа пушыць жывот. У зерні ёсць глютэ. Асобы, якія церпяць на цэліякію, не могуць есці “нармальнага” хлеба. Гэта датычыць і хворых на фенілакетанурыю, якія не прымаюць натуральнага бялка. Белы хлеб – далікатны і лёгкастраўны. Яго рэкамендуюць малым дзецям, асобам, якія церпяць на комплекс далікатнага кішэчніка, язву страўніка або хваробу падстраўнікавай залозы. Калі не есці яго звыш нормы, то не растаўсцееш.
Рэкамендаваныя спосабы захоўванняХлеб лепей трымаць у драўляных або пластыкавых ёмістасцях, загорнутым ў ільняную сурвэтку. Пластыкавыя пакеты не надаюцца, бо хлеб у іх мокне і зацвітае. У хлебніцу варта пакласці яблык або сырую бульбіну — хлеб даўжэй будзе свежы. Хлеб можна замарожваць нават на тры месяцы, а каб не страціў водару, трэба яго шчыльна запакаваць. Няварта трымаць у халадзільніку, бо чарсцвее.













