Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Колькі калорый у яйках

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш табліцу ўтрымання бялкоў, тлушчоў і вугляводаў і бялку і жаўтку яек і ў стравах з яек.
Колькі калорый у яйках

Яйкі – гэта найперш крыніца паўнавартаснага бялка, які лёгка засвойваецца, як і бялок стручковых раслін. Прытым яйкі нізкакаларыйныя. Яшчэ больш лёгказаяваяльнага бялка ўтрымлівае жаўток.

Табліца каларыйнасці яек
ПрадуктКолькасцьЭнергетычная вартасць (ккал)Бялкі (г)Тлушчы (г)Вугляводы (г)
Сухі яечны бялок 100 г 375 82,4 1,8 7,2
Сухі яечны жаўток 100 г 613 51,1 52,2 4,7
Яечны жаўток 100 г 314 15,5 28,2 0,3
Яечны парашок 100 г 542 44,0 42,4 1,8
Яечня 100 г 119 9,8 8,7 0,5
Яйка зваранае цвёрдае 100 г 160 12,9 11,6 0,8
Яйка курынае цэлае 100 г 139 12,5 9,7 0,6
Яйка перапёлкі 100 г 180 11,9 13,1 0,6
Яйка смажанае "з вочкам" 100 г 168 9,9 14,2 0,6
Яйка ўзмятку 100 г 159 12,8 11,6 0,8
Яяечны бялок 100 г 49 10,9 0,2 0,7


Пажыўныя вартасці, якія ўтрымліваюцца ў яйках Яйкі – гэта багатыя крыніцы вітамінаў A, E, D і K, B2 i B12, пантатэнавай кіслаты, мінеральных складнікаў: фосфару, калію, кальцыю, жалеза і магнію. У яйках карысны склад тлушчу. На 5 г тлушчу, які ўтрымліваецца ў адным яйку, толькі 0,1 г складаюць “кепскія” насычаныя тлушчовыя кіслоты, затое ў іх шмат неабходных для арганізма ненасычаных тлушчовых кіслот.

Перапёлчыны яйкі ў тры разы меншыя за курыныя. У іх бэзавая шкарлупка ў цёмныя кропачкі. Звараныя ўкрутую (каля 3 хвілін), яны ўжываюцца для прыгатвання закусак. Утрымліваюць прапарцыйна столькі ж калорый, бялка і халестэрыну, што і курыныя, але болей тлушчу. Яны вельмі багатыя на вітаміны A, D, фоліевую кіслату, цынк, жалеза, калій, вітаміны B12, B6.

 

Яйкі і здаровы рацыёнЯйкі ўтрымліваюць поліненасычаныя тлушчовыя кіслоты, якія ўплываюць на паляпшэнне памяці і запабягаюць хваробам нервовай сістэмы. У жаўтку ёсць лютэін, які ахоўвае вочы ад шкоднага ўздзеяння промняў UVA і UVB, ад выраджэння жоўтай плямы, папраўляе зрок. На жаль, жаўток – гэта сапраўдная халестэрынавая бомба. Але з іншага боку, ён пастаўляе лецытын, які не дае халестэрыну адкладвацца на сценках крывяносных судзінак. Не варта есці больш за 5 яек на тыдзень, уключаючы тыя, што ўваходзяць у склад страваў. Некаторыя дыетолагі дазваляюць дзецям, моладзі, цяжарным жанчынам і кормячым маці, а таксама цяжка працуючым фізічна, сем штук (большая колькасць можа выклікаць алергію). Спажыванне яек затое мусяць абмежаваць старэйшыя людзі і тыя, хто цепіць на захворванніпячонкі. Людзі з падвышаным утрыманнем халестэрыну ў крыві не павінны есці больш за 2 яйкі ў тыдзень. Толькі бялок можна есці значна часцей.

 

Парады па захоўванні. Яйкі можна бяспечна трымаць у халадзільніку прыкладна 1 месяц, найлепш у спецыяльнай палічцы на дзвярах.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аква-аэробіка
Аквааэробіка: хаця практыкаванні ў вадзе былі вядомыя здаўна, цяпер прапанавалі іх новую форму у спалучэнні з музыкай.