Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Колькі калорый у гародніне

Пажыўныя складнікі, якія ўтрымліваюцца ў гародніне, неабходныя для арганізма і падтрымання добрай формы. Яны маюць ўсебаковае ўздзеянне, бо ўтрымліваюць каштоўныя складнікі, вітаміны і мінералы, бальшыня з якіх дзейнічае антыакісляльна на чалавечы арганізм.
| Прадукт | Колькасць | Энергетычная вартасць (ккал) | Бялкі (г) | Тлушчы (г) | Вугляводы (г) |
|---|---|---|---|---|---|
| Агурок | 100 г | 15 | 0,7 | 0,1 | 3,0 |
| Агурок салёны | 100 г | 11 | 1,0 | 0,1 | 1,9 |
| Аліўкі марынаваныя | 100 г | 125 | 1,4 | 12,7 | 4,1 |
| Баклажан | 100 г | 18 | 1,0 | 0,2 | 3,1 |
| Баклажанавая ікра | 100 г | 148 | 1,7 | 13,3 | 5,1 |
| Бацьвінне | 100 г | 17 | 2,1 | 0,5 | 5,5 |
| Брокалі свежая | 100 г | 25 | 3,0 | 0,4 | 2,4 |
| Брусельская капуста вараная | 100 г | 25 | 2,6 | 0,4 | 2,8 |
| Брусельская капуста свежая | 100 г | 34 | 4,0 | 0,5 | 3,5 |
| Бручка | 100 г | 34 | 1,2 | 0,1 | 7,4 |
| Бульба | 100 г | 80 | 2,0 | 0,0 | 16,0 |
| Бульба вараная | 100 г | 82 | 2,0 | 0,4 | 16,7 |
| Бульба салодкая | 100 г | 61 | 2,0 | 0,0 | 13,3 |
| Бульба смажаная | 100 г | 192 | 2,8 | 9,5 | 23,4 |
| Бульбяное пюрэ | 100 г | 74 | 2,2 | 0,8 | 14,3 |
| Буракі вараныя | 100 г | 49 | 1,8 | 0,0 | 10,8 |
| Буряк | 100 г | 37 | 1,5 | 0,1 | 7,6 |
| Вінегрэт | 100 г | 92 | 1,3 | 6,0 | 7,8 |
| Гарбуз | 100 г | 28 | 1,3 | 0,3 | 7,7 |
| Гарбуз смажаны | 100 г | 76 | 1,4 | 5,5 | 5,2 |
| Зялёны гарошак гатаваны | 100 г | 62 | 5,3 | 0,4 | 9,2 |
| Зялёны гарошак свежы Bonduelle | 100 г | 79 | 6,0 | 0,7 | 12,0 |
| Зялёны салодкі перац | 100 г | 27 | 1,3 | 0,0 | 5,3 |
| Ікра кабачковая | 100 г | 122 | 2,0 | 9,0 | 8,5 |
| Італьянская капуста | 100 г | 38 | 3,3 | 0,4 | 7,8 |
| Кабачкі | 100 г | 23 | 0,6 | 0,3 | 4,9 |
| Кабачкі гатаваныя | 100 г | 15 | 1,0 | 0,0 | 3,0 |
| Кабачкі смажаныя | 100 г | 88 | 1,1 | 6,0 | 6,7 |
| Кальрабі | 100 г | 29 | 2,2 | 0,3 | 6,5 |
| Капуста белая | 100 г | 29 | 1,7 | 0,2 | 7,4 |
| Капуста белая смажаная | 100 г | 69 | 1,6 | 4,7 | 7,2 |
| Капуста белая тушаная | 100 г | 75 | 2,0 | 3,3 | 9,6 |
| Капуста чырвоная | 100 г | 27 | 1,9 | 0,2 | 6,7 |
| Квашаная капуста | 100 г | 12 | 1,1 | 0,2 | 3,4 |
| Кветкавая капуста гатаваная | 100 г | 17 | 2,0 | 0,3 | 1,8 |
| Кветкавая капуста свежая | 100 г | 21 | 2,4 | 0,3 | 2,3 |
| Кукуруза | 100 г | 97 | 3,0 | 1,2 | 18,2 |
| Масліны кансерваваныя | 100 г | 361 | 2,2 | 8,7 | 36,0 |
| Морква | 100 г | 31 | 0,8 | 0,3 | 6,6 |
| Морква вараная | 100 г | 25 | 0,8 | 0,3 | 5,0 |
| Памдоры салёныя | 100 г | 16 | 1,1 | 0,1 | 1,6 |
| Памідоры | 100 г | 19 | 0,8 | 0,3 | 3,5 |
| Памідоры без скуркі кансерваваныя | 100 г | 11 | 0,5 | 2,3 | 0,0 |
| Памідоры са скуркай кансерваваныя | 100 г | 20 | 1,1 | 0,0 | 3,8 |
| Патысоны | 100 г | 19 | 0,6 | 0,1 | 4,1 |
| Пекінская капуста | 100 г | 12 | 1,2 | 0,2 | 3,2 |
| Пер'е цыбулі | 100 г | 29 | 4,1 | 0,8 | 3,9 |
| Пятрушка, зяленіва | 100 г | 41 | 4,4 | 0,4 | 9,0 |
| Пятрушка, корань | 100 г | 38 | 2,6 | 0,5 | 10,5 |
| Радыска | 100 г | 14 | 1,0 | 0,2 | 4,4 |
| Рэвень | 100 г | 9 | 0,5 | 0,1 | 4,6 |
| Рэпа | 100 г | 26 | 1,1 | 0,3 | 8,2 |
| Салата | 100 г | 12 | 1,2 | 0,3 | 1,3 |
| Салодкі перац | 100 г | 26 | 0,9 | 0,3 | 5,2 |
| Сельдэрэй, зяленіва | 100 г | 13 | 1,0 | 0,2 | 3,6 |
| Сельдэрэй, корань | 100 г | 21 | 1,6 | 0,3 | 7,7 |
| Спаржа | 100 г | 23 | 2,2 | 0,2 | 3,3 |
| Укроп | 100 г | 28 | 1,3 | 0,3 | 7,7 |
| Фасоля белая свежая | 100 г | 102 | 7,0 | 0,5 | 16,9 |
| Фасоля стручковая свежая | 100 г | 24 | 2,0 | 0,2 | 3,6 |
| Фасоля чырвоная свежая | 100 г | 93 | 8,4 | 0,3 | 13,7 |
| Хрэн | 100 г | 67 | 4,5 | 0,6 | 18,1 |
| Цукіні | 100 г | 16 | 1,5 | 0,2 | 3,0 |
| Цукіні гатаваны | 100 г | 13 | 0,8 | 0,1 | 2,5 |
| Цыбуля | 100 г | 30 | 1,4 | 0,4 | 6,9 |
| Цыбуля-парэй | 100 г | 24 | 2,2 | 0,3 | 5,7 |
| Цыкорыя | 100 г | 21 | 1,7 | 0,2 | 4,1 |
| Часнок | 100 г | 146 | 6,4 | 0,5 | 32,6 |
| Чырвоны салодкі перац | 100 г | 26 | 1,3 | 0,0 | 5,3 |
| Шпінак | 100 г | 17 | 2,7 | 0,4 | 0,8 |
| Шчаўе | 100 г | 21 | 1,1 | 0,8 | 4,9 |
Вітаміны і мінеральныя складнікі гародніны
Апрача таго, гародніна ўтрымлівае неабходныя для чалавека складнікі, такія як клятчатка, арганічныя кіслоты, фарбавальнікі і бактэрыцыдныя злучэнні ( часнок, цыбуля, хрэн). Некаторыя вітаміны (C, B-каратын), а таксама іншыя біяхімічныя дзейсныя складнікі, якія ўтрымліваюцца ў садавіне і гародніне, маюць антыаксідантнае ўдзеянне (г.зв. антыакісляльнікі).
Вялікае ўтрыманне вады, а таксама невысокае ўтрыманне энергетычных складнікаў робяць гародніну некаларыйным прадуктам. Толькі бульба і стручковыя расліны значна перавышаюцьь па каларыйнасці іншую гародніну, і тое дзякуючы ўтрыманню крухмалу. Сахароза і простыя цукры выступаюць у асноўным у бураках, моркве, зялёным салодкім гарошку і капусце. Старая гародніна мае ў сабе больш клятчаткі, таму не надаецца на сырыя салаты і сокі.
Гародніна ў здаровым харчаванні Спажыванне адпаведнай колькасці калорый, то бок не менш за 5 порцый на дзень, ахоўвае імунную сістэму чалавека, запабягае развіццю розных хваробаў, а таксама выклікае добрае самадчуванне. Наш арганізм не можа накопліваць шматлікія складнікі, напрыклад, вітаміны, а яны іграюць вялізную ролю ў яго функцыянаванні. Прыкладам можа служыць вітамін С, які нашмат лепей засвойваецца з натуральных прадуктаў. Каб захоўваць аптымальны ўзровень гэтага вітаміну, мы павінны яго ўжываць штодня. Магутнай крыніцай вітаміну C з’яўляецца зеляніва пятрушкі, салодкі перац, кроп, брокалі, брусэльская капуста, пер’е цыбулі, шпінак.
Цікавая інфармацыяБальшыню гародніны хавай у халадзільніку – апрача той, што яшчэ спее, а таксама прадуктаў доўгатрывывалых, такіх, як бульба ці буракі. Калі ж хочаш трымаць іх доўгі час, найлепшай будзе ніжняя паліца халадзільніка. Частка гародніны (бульба, капуста, морква, пятрушка, сельдэрэй, парэй, яблыкі, памідоры) можа захоўвацца нават да 1 месяца, аднак бальшыню гародніны лепей спажыць цягам тыдня. Замарожаная захоўвае свае смакавыя якасці нават год. Закаткі і кансервы з гародніны захоўвай у тэмпературы ніжэй за 15 градусаў, абмяжоўваючы колькасць святла.













