Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Колькі калорый у сухафруктах і арэхах

Сушаная садавіна ў значнай меры захоўвае рысы зыходнай сыравіны - смак, водар і колер. Аднак яе энергетычная вартасць нашмат большая. Яна з’яўляецца скандэнсаванай крыніцай пажыўных складнікаў, асабліва такіх, як бэта- каратын, калій, магній, вітаміны E і C. Такім чынам, яны вельмі памагаюць у барацьбе са стрэсам.
| Прадукт | Колькасць | Энергетычная вартасць (ккал) | Бялкі (г) | Тлушчы (г) | Вугляводы (г) |
|---|---|---|---|---|---|
| Абрыкосы сушаныя з каменьчыкамі | 100 г | 227 | 5,0 | 0,0 | 53,0 |
| Арахіс | 100 г | 560 | 25,7 | 46,1 | 19,2 |
| Бананы сушаныя | 100 г | 390 | 3,9 | 1,8 | 80,5 |
| Гарчычнае насенне | 100 г | 474 | 25,8 | 30,8 | 23,4 |
| Грушы сушаныя | 100 г | 270 | 2,3 | 0,6 | 62,6 |
| Грэцкія арэхі | 100 г | 645 | 16,0 | 60,3 | 18,0 |
| Какосавы арэх | 100 г | 380 | 3,4 | 33,5 | 29,5 |
| Каштан смажаны | 100 г | 182 | 3,2 | 2,2 | 33,8 |
| Кедравыя арэшкі | 100 г | 629 | 12,0 | 61,0 | 12,0 |
| Кеш'ю | 100 г | 633 | 25,2 | 53,6 | 12,6 |
| Курага, абрыкосы сушаныя без каменьчыкаў | 100 г | 284 | 5,4 | 1,2 | 72,2 |
| Лясны арэх, фундук | 100 г | 640 | 14,4 | 63,0 | 14,9 |
| Мак | 100 г | 478 | 20,1 | 42,9 | 24,7 |
| Міндаль | 100 г | 572 | 20,0 | 52,0 | 20,5 |
| Персік сушаны | 100 г | 254 | 3,0 | 0,4 | 57,7 |
| Разынкі | 100 г | 277 | 2,3 | 0,5 | 71,2 |
| Сезам, кунжут | 100 г | 565 | 19,4 | 48,7 | 12,2 |
| Семкі гарбузовыя | 100 г | 556 | 24,5 | 45,8 | 18,0 |
| Семкі сланечніка | 100 г | 561 | 24,4 | 43,7 | 24,6 |
| Фігі сушаныя | 100 г | 290 | 3,6 | 1,2 | 78,0 |
| Фінікі сушаныя | 100 г | 277 | 2,0 | 0,4 | 74,0 |
| Фісташкі | 100 г | 589 | 20,5 | 48,5 | 25,0 |
| Фундук | 100 г | 707 | 16,1 | 66,9 | 9,9 |
| Чарнасліў | 100 г | 267 | 3,5 | 1,2 | 68,9 |
| Шыпшына сушаная | 100 г | 110 | 3,4 | 0,0 | 21,5 |
| Яблыкі сушаныя | 100 г | 238 | 2,1 | 2,1 | 62,3 |
Пажыўныя вартасці сушанай садавіны, арэхаў і семак Арэхі ўяўляюць сабой добрую крыніцу бялка і тлушчу, які тут выступае ў выглядзе карысных для здароўя ненасычаных тлушчавых кіслот. Семкі гарбуза утрымліваюць бялок, ненасычаныя тлушчовыя кіслоты амега-3, селен, магній і цынк, а таксама вітамін C і вітамін групы B. Яны падтрымліваюць лячэнне шматлікіх хвробаў мачапалавой сістэмы. Маюць мачагоннае, супрацьзапаленчае і жаўцегоннае дзеянне. Семкі сланечніка рэкамэндуюцца галоўным чынам з-за высокага ўтрымання вітамінаў B1, E, магнію і медзі.
Сушаная гародніна, арэхі і семкі для здароўя і прыгажосціДзякуючы клятчатцы сушаная гародніна, арэхі і семкі стымулююць перыстальтыку, а таксама дапамагаюць панізіць ўзровень халестэрыну ў крыві. Апрача таго, клятчатка, запаўняючы страўнік, надоўга пакідае пачуццё сытасці, што можа прыдасца ў барацьбе з лішняй вагой.
У сваю чаргу, тлушчы дадаюць нам энергіі, забяспечваюць спраўную працу арганізму, добра ўплывюць на скуру. Праз іх арганізм атрымлівае распушчальныя у тлушчах вітаміны A, D, E, K. Чарговым складнікам, які надае нам энергію, з’яўляюцца вугляводы, дзякуючы якім змяншаецца патрэба ў тлушчы. Кальцый, магній і цынк, а таксама вітаміны групы B рэгулююць працу цэнтра голаду і сытасці, які знаходзіцца ў мазгу, а таксама паляпшае стан скуры, валасоў і пазногцяў. Бета-каратын дапамагае змагацца з пухлінамі, а таксама абараняе ад праяваў старэння.
Дыета, багатая гэтымі прадуктамі, рэкамендуецца асабліва жанчынам у перыяд менапаўзы, тым, хто церпіць на запоры, а таксама ў перыяды стомленасці, перапрацаванасці і пры станах стрэсу і напругі.
Затое пазбягаць яе павінны асобы, якія маюць алергію на арэхі, з хваробамі печані і з язваю страўніка. Важна, каб гэтыя прадукты, асабліва арэхі, былі добра пражаваныя, бо інакш яны могуць выклікаць боль жывата.













