Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Колькі калорый у гародніне Bonduelle

Дзякуючы Bonduelle, мы маем доступ да гародніны не толькі ў сезон, але і круглы год. Замарожванне – гэта адна з найлепшых метадаў кансервацыі. Такім чынам гародніна захоўвае багацце вітамінаў, мінеральных соляў і клятчаткі, у склад якой уваходзяць субстанцыі, што аблягчаюць страваванне.
| Прадукт | Колькасць | Энергетычная вартасць (ккал) | Бялкі (г) | Тлушчы (г) | Вугляводы (г) |
|---|---|---|---|---|---|
| Агуркі марынаваныя (3-6 см) | 100 г | 20 | 1,0 | 0,2 | 3,5 |
| Агуркі марынаваныя(5-8 см) | 100 г | 20 | 1,0 | 0,2 | 3,5 |
| Аліўкі без каменьчыкаў | 100 г | 115 | 0,8 | 10,7 | 6,3 |
| Асарці з фасолі з ананасамі ў соўсе кары | 100 г | 62 | 3,8 | 1,1 | 9,3 |
| Белая фасоля | 100 г | 99 | 6,7 | 0,3 | 17,4 |
| Белая фасоля ў вострым таматным соўсе | 100 г | 125 | 5,5 | 3,0 | 19,0 |
| Белая фасоля ў таматрым соўсе | 100 г | 106 | 5,4 | 0,3 | 20,3 |
| Брокалі заморожаная | 100 г | 23 | 2,7 | 0,1 | 4,9 |
| Брусельская капуста заморожаная Bonduelle | 100 г | 31 | 4,0 | 0,5 | 8,0 |
| Буракі ў кубіках марынаваныя | 100 г | 30 | 0,8 | 0,1 | 6,5 |
| Зялёная спаржа | 100 г | 28 | 1,9 | 0,2 | 7,6 |
| Зялёная спаржавая фасоля рэзаная | 100 г | 28 | 1,9 | 0,2 | 7,6 |
| Зялёны гарошак з маладой морквай | 100 г | 54 | 3,3 | 0,5 | 9,3 |
| Зялёны гарошак з морквай у кубіках | 100 г | 53 | 3,0 | 0,2 | 10,0 |
| Зялёны гарошак заморожаны Bonduelle | 100 г | 85 | 6,9 | 0,4 | 19,4 |
| Зялёны гарошак у бляшанках Bonduelle | 100 г | 66 | 5,0 | 0,3 | 10,7 |
| Зялёны гарошак у слоіках Bonduelle | 100 г | 66 | 5,0 | 0,3 | 10,7 |
| Капуста Раманеска | 100 г | 25 | 2,9 | 0,5 | 2,2 |
| Карычневая фасоля з перцам каен | 100 г | 44 | 2,6 | 0,4 | 7,6 |
| Кветкавая капуста заморожaная Bonduelle | 100 г | 14 | 1,6 | 0,2 | 3,9 |
| Кукуруза залацістая | 100 г | 96 | 3,2 | 1,0 | 18,6 |
| Кукуруза салодкая ў вакуўмнай упакоўцы | 100 г | 115 | 3,9 | 1,3 | 22,0 |
| Кукуруза салодкая ў зерні | 100 г | 93 | 3,3 | 2,3 | 14,7 |
| Кукуруза салодкая ў кіяхах | 100 г | 101 | 3,5 | 2,8 | 15,6 |
| Леча | 100 г | 35 | 1,3 | 0,9 | 5,4 |
| Маладая морква у бляшанце Bonduelle | 100 г | 25 | 0,5 | 0,7 | 4,2 |
| Масліны з каменьчыкамі | 100 г | 160 | 1,4 | 18,2 | 5,1 |
| Морква маладая замарожaная Bonduelle | 100 г | 27 | 0,8 | 0,5 | 5,0 |
| Мяшанка з гародніны "Мінэстронэ" | 100 г | 51 | 1,9 | 0,7 | 11,8 |
| Мяшанка з гародніны вясновая | 100 г | 35 | 2,6 | 0,5 | 4,5 |
| Мяшанка з гародніны з рысам і шампіньёнамі | 100 г | 58 | 2,5 | 0,3 | 14,7 |
| Мяшанка з гародніны лясная | 100 г | 25 | 2,0 | 0,4 | 3,3 |
| Мяшанка з гародніны на патэльню па-вясковаму | 100 г | 65 | 1,7 | 4,6 | 4,4 |
| Мяшанка з гародніны на патэльню па-інданезійску | 100 г | 38 | 1,8 | 0,0 | 7,8 |
| Мяшанка з гародніны на патэльню па-кітайску | 100 г | 61 | 2,5 | 0,4 | 11,7 |
| Мяшанка з гародніны па-гавайску | 100 г | 91 | 3,0 | 0,5 | 22,7 |
| Мяшанка з гародніны па-каралеўску | 100 г | 20 | 1,4 | 0,3 | 5,1 |
| Мяшанка з гародніны па-кітайску | 100 г | 19 | 1,3 | 0,2 | 3,2 |
| Мяшанка з гародніны па-македонску | 100 г | 43 | 2,2 | 0,3 | 7,9 |
| Мяшанка з гародніны па-мексіканску | 100 г | 72 | 3,6 | 0,7 | 12,7 |
| Мяшанка летняя ў сметанковым соўсе | 100 г | 70 | 2,0 | 2,8 | 9,3 |
| Нут, турэцкі гарох | 100 г | 127 | 6,3 | 3,2 | 18,3 |
| Парасткі бабоў мунг | 100 г | 14 | 1,5 | 0,1 | 1,8 |
| Рызота | 100 г | 82 | 2,4 | 0,8 | 16,3 |
| Салата-кактэйль гавайская марынаваная | 100 г | 91 | 1,7 | 0,5 | 20,0 |
| Салата-кактэйль самбрэра | 100 г | 62 | 1,7 | 0,8 | 11,9 |
| Сачавіца | 100 г | 110 | 8,6 | 0,6 | 17,5 |
| Спаржавая фасоля парэзаная | 100 г | 25 | 1,4 | 0,2 | 4,4 |
| Суп з шампіньёнаў з гароднінай | 100 г | 22 | 0,3 | 0,3 | 6,0 |
| Трыа-асарці з кветкавай капусты, раманеска і брокалі | 100 г | 66 | 1,8 | 2,7 | 8,6 |
| Трыа-асарці з салодкага перца | 100 г | 25 | 1,1 | 0,2 | 4,8 |
| Фасоля спаржавая цэлая | 100 г | 24 | 0,6 | 1,3 | 2,6 |
| Чырвоная фасоля | 100 г | 99 | 6,7 | 0,3 | 17,4 |
| Чырвоная фасоля ў мексіканскім соўсе | 100 г | 120 | 4,6 | 3,1 | 18,3 |
| Чырвоная фасоля ў соўсе чылі | 100 г | 125 | 5,5 | 3,0 | 19,0 |
| Шампіньёны парэзаныя замарожаные Bonduelle | 100 г | 22 | 2,4 | 0,0 | 3,7 |
| Шампіньёны парэзаныя у бляшанце Bonduelle | 100 г | 16 | 2,3 | 0,5 | 0,5 |
| Шампіньёны цэлыя | 100 г | 16 | 2,3 | 0,5 | 0,5 |
| Шпінак лісьцевы замарожаны Bonduelle | 100 г | 30 | 3,6 | 0,5 | 2,7 |
| Шпінак лісьцевы у бляшанце Bonduelle | 100 г | 22 | 2,8 | 0,4 | 1,8 |
| Шпінак лісьцевы ў порцыях | 100 г | 27 | 3,7 | 0,5 | 2,0 |
| Шпінак парэзаны ў порцыях | 100 г | 27 | 2,8 | 0,7 | 2,5 |
Харчовая вартасць замарожанай гародніны добра захоўваецца, бо час з хвіліны збору да замарозкі максімальна скарочаны – толькі некалькі гадзін. Бальшыня вітамінаў вельмі добра захоўваецца ў марожаных або сьвежакансерваваных відах гародніны.
Натуральна, ёсць і страты вітамінаў пры замарозцы гародніны. Найбольш гэта тычыцца вітаміну C (каля 25%), трохі менш у выпадку іншых вітамінаў (напрыклад, вітамін B1 - каля 10%). Пачатковая страта пажыўных якасцяў пры замарожванні кампенсуецца пры захоўванні замарожанай гародніны. Напрыклад, каратын у кансервах абаронены упакоўкай ад разбурэння святлом. Замарожаны гарошак мае на 60% больш каратыну, чым свежы – з прычыны меншай выстаўленасці на сьвятло.
Мяшанкі замарожанай гародніны – гэта вельмі добрая крыніца пажыўных складнікаў у тыя поры году, калі доступ да свежай гародніны ўскладнены. У сваю чаргу гародніна з соўсам – просты і хуткі спосаб прыгатаваць паўнавартасную страву.
Гэта праўда, што самая смачная гародніна – свежая. Аднак кансерваваная таксама дае шмат каштоўнай клятчаткі і мінеральных соляў. Гародніна ў бляшанках пакуецца ў вакууме, таму захоўвае бальшыню вітамінаў. Гародніну кансервуюць рознымі спосабамі не пазней чым праз 5 гадзін ад моманту збірання, што дазваляе захаваць максімальную колькасць вітамінаў і мінералаў, якія ўтрымліваюцца ў прадуктах. У кансервах няма кансервантаў, бо працэс бланшыроўкі знішчае энзімы, якія адказныя за раскладанне гародніны. На чарговым этапе бляшанкі паддаюцца працэсу стэрылізацыі, што выклікае знішчэнне бактэрый. Звычайна ў кансервах утрымліваецца расол, часам араматызатары. Кансерваваны гарошак утрымлівае дазволены цукар. Частка харчовых вартасцяў гародніны пераходзіць у расол, таму часам рэкамендуецца і яго спажыванне. Кансерваваныя грыбы ці аліўкі – гэта добрая ідэя хуткай і смачнай закускі. Яны могуць быць і добрым дадаткам да стравы. Мы можам выкарыстаць гатовыя гароднінныя мяшанкі з дадаткам таматнага соўсу і дзякуючы прастаце прыгатавання скараціць час чакання ежы.













