Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Вастрыня перца
Існуе мера вастрыні перца.

Колькі калорый у грыбах

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
У гэтай табліцы ты знойдзеш звесткі пра ўтрыманне бялка, тлушчу і вугляводаў у грыбах.

Табліца каларыйнасці грыбоў

Грыбы галоўным чынам складаюцца з вады, таму яны нізкакаларыйныя, добрыя для тых, хто хоча зменшыць масу цела. Яны даюць нам трохі мінеральных соляў, залежна ад таго, ці была лясная падсцілка, на якой растуць грыбы, багатая мінераламі.

Колькі калорый у грыбах
ПрадуктКолькасцьЭнергетычная вартасць (ккал)Бялкі (г)Тлушчы (г)Вугляводы (г)
Абабкі свежыя 100 г 31 3,3 0,5 3,4
Абабкі сушаныя 100 г 231 23,5 9,2 14,3
Апенькі 100 г 17 2,2 1,2 0,5
Баравікі свежыя 100 г 25 3,2 0,7 1,6
Баравікі сушаныя 100 г 211 27,6 6,8 10,0
Грузды 100 г 16 1,8 0,5 0,8
Лісічкі 100 г 20 1,6 1,1 1,5
Маслякі 100 г 9 2,4 0,7 0,5
Падасінавікі 100 г 32 2,3 0,9 3,7
Падасінавікі сушаныя 100 г 239 35,4 5,4 12,9
Сыраежкі 100 г 15 1,7 0,7 1,5
Шампіньёны 100 г 15 2,1 0,5 0,5

 

Вітаміны і мінеральныя складнікі, якія ўтрымліваюцца ў грыбах

Апрача таго, грыбы утрымліваюць вітамін A ў выглядзе каратыну, а таксама значныя колькасці вітамінаў B1 і B2. Цікава, што ў іх выступае і антырахітычны вітамін D, якога няма ў зялёных раслінах. Іншыя вітаміны выступаюць у нікчэмных колькасцях. З мікраэлементаў у грыбах дамінуюць калій, фосфар, кальцый і жалеза, якія знаходзяцца галоўным чынам у карэньчыках і пласцінках.

Грыбы з’яўляюцца крыніцай бялка (сярэдняга паміж жывёльным і раслінным), які з прычыны цяжкастраўнасці грыбоў засвойваецца толькі на 60%. Утрыманне бялка ў грыбах меншае за ўтрыманне ў малочных прадуктах, мясе і яйках, але ў 4 разы большае, чым у моркве.

 

Прымяненне ядомых грыбоў у кухні

Стравы з грыбоў лічацца цяжкастраўнымі з-за наяўнасці ўтваральнага рэчыва – хітыну. Грыбы трэба спалучаць з лёгкастраўнымі дадаткамі (бульба, салата), каб дадаткова не абцяжарнваць страўнік. Варта ўнікаць спалучэнняў з цяжкастраўнымі элементамі, такімі, як фасоля, сельдэрэй, агуркі. Шматлікія даследаванні паказваюць на негатыўны ўплыў спалучэння грыбоў з алкаголем, які аблягчае расшчапленне тлушчоў, але сцягвае ў страўніку бялкі, якія робяцца яшчэ больш адпорныя на ўздзеянне страўнікавага соку. Дзецям да трох год, а таксама тым, хто мае алергію на грыбы, увогуле нельга іх есці. У кітайскай і японскай медыцыне стагоддзямі выкарыстоўваюць грыбы для лячэння ракавых захворванняў, дыябету і хвароб крывяноснай сістэмы. Шмат якія гатункі грыбоў узмацняюць імуналагічную сістэму чалавека.

 

Захоўванне грыбоў Можна атруціцца і ядомымі грыбамі, калі іх кепска захоўвалі, гатавалі або калі назбіралі грыбоў старых, пашкоджаных і хворых. Збіраць грыбы трэба ў посуд, які прапускае паветра, у цэлафанавым пакеце яны могуць зацвісці. Есці грыбы трэба толькі пасля тэрмічнай апрацоўкі, нельга іх шматразова падаграваць, а з’есці неабходна ў дзень прыгатавання. Як перад гатаваннем, так і пасля грыбы трэба адпаведна захоўваць, бо яны – дасканалы асяродак для хваробатворных бактэрый. Пасля вяртання з лесу грыбы трэба перабраць, папаласкаць, ускіпяціць, а ваду зліць.

author: Андрэй

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.