Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Колькі калорый у птушцы

Птушка харакатэрызуецца карыснымі суадносінамі ненасычаных тлустых кіслот да насычаных, у параўнанні з мясам буйных жывёл. З’яўляецца важнай крыніцай, якая дапаўняе вітаміны групы B, пантатэнавую кіслату, вітамін C. Птушынае мяса ўтрымлівае ўвогуле больш вітаміны A i каратыну, а таксама вітаміну E, чым ялавічны тлушч або свіны шмалец.
| Прадукт | Колькасць | Энергетычная вартасць (ккал) | Бялкі (г) | Тлушчы (г) | Вугляводы (г) |
|---|---|---|---|---|---|
| Гусь | 100 г | 339 | 14,1 | 31,8 | 0,0 |
| Індык гатаваны | 100 г | 195 | 25,3 | 10,4 | 0,0 |
| Індык, грудка | 100 г | 84 | 19,2 | 0,7 | 0,0 |
| Індык, крылцы | 100 г | 168 | 16,5 | 11,4 | 0,0 |
| Індык, кумпячкі | 100 г | 131 | 18,4 | 6,4 | 0,0 |
| Індык, ножкі | 100 г | 142 | 15,7 | 8,9 | 0,0 |
| Катлета курыная | 100 г | 382 | 19,9 | 27,8 | 14,3 |
| Катлеты курыныя паніраваныя смажаныя | 100 г | 248 | 19,7 | 15,7 | 7,6 |
| Качка | 100 г | 308 | 13,5 | 28,6 | 0,0 |
| Качка вараная | 100 г | 248 | 19,7 | 18,8 | 0,0 |
| Качка печаная | 100 г | 266 | 22,6 | 19,5 | 0,0 |
| Кураня | 100 г | 156 | 18,7 | 7,8 | 0,4 |
| Кураня гатаванае | 100 г | 143 | 24,6 | 5,0 | 0,0 |
| Кураня табака | 100 г | 271 | 25,0 | 21,0 | 0,2 |
| Курыны кумпячок смажаны | 100 г | 195 | 29,4 | 8,6 | 0,0 |
| Курыца | 100 г | 202 | 18,5 | 14,3 | 0,0 |
| Курыца гатаваная з гароднінай | 100 г | 99 | 7,6 | 6,4 | 4,6 |
| Курыца печаная | 100 г | 179 | 16,4 | 12,7 | 0,1 |
| Курыца смажаная | 100 г | 204 | 26,3 | 11,0 | 0,0 |
| Курыца смажаная фаршаваная | 100 г | 199 | 20,5 | 11,9 | 2,8 |
| Курыца ў жэле | 100 г | 192 | 27,3 | 8,9 | 1,2 |
| Курыца, грудка | 100 г | 99 | 21,5 | 1,3 | 0,0 |
| Курыца, крылцы | 100 г | 186 | 19,2 | 12,2 | 0,0 |
| Курыца, кумпячкі | 100 г | 158 | 16,8 | 10,2 | 0,0 |
| Курыца, страўнікі | 100 г | 114 | 18,2 | 4,2 | 0,6 |
| Курыца, сэрца | 100 г | 159 | 15,8 | 10,3 | 0,8 |
| Курыыца, пячонка | 100 г | 136 | 19,1 | 6,3 | 0,6 |
Пажыўныя вартасці птушкі
Курынае мяса, апрача далікатнага смаку, мае шмат вартасцяў, неабходных арганізму. Яго цэняць галоўным чынам як крыніцу жывёльнага бялка з пажыўнай вартасцю і нізкай каларыйнасцю , што робіць кураціну фундаментам бялковай дыеты. Апрача бялка, гэтае мяса пастаўляе ліпіды, мінеральныя солі, мікраэлементы і вітаміны.
Птушка для здароўя і прыгажосціКурыца ўтрымлівае параўнальна невялікія колькасці тлушчу, ды і той знаходзіцца ў скуры, якую лёгка садраць. Курыца без скуры ўтрымлівае каля 5% тлушчу, таму яна рэкамендуецца людзям на нізкахалестэрынавай, нізкаэнергетычнай дыеце, або тым, хто хоча схуднець. Яна мае далікатную структуру, раўнамерна пранікнутая тлушчовай тканкай, мае менш злучальнай тканкі, што робіць яе лёгкастраўнай. Курыныя пячонкі – гэта дасканалая крыніца вітаміну "A", патрэбнага для ўтрымання здаровай скуры, а таксама забеспячэння ад інфекцый.
Захоўванне птушкіВымытае і дакладна асушанае сырое мяса захоўвай у халадзільніку у спецыяльных кантэйнерах. Падзеленае на невялікія порцыі і змешчанве ў цэлафанавыя пакецікі, яго можна захоўваць у маразілцы па 2-3 месяцы.













