Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Колькі калорый у рыбе і морапрадуктах

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш табліцу ўтрымання бялка, тлушчу і вугляводаў у рыбе, морапрадуктах, ікры і рыбных кансервах.
Колькі калорый у рыбе і морапрадуктах

Пажыўная вартасць рыбы вельмі высокая, рыба - больш здаровая крыніцай бялка, чым мяса. Морапрадукты і рыба шырока прымяняюцца ў міжземнаморскай дыеце, утрымліваюць ёд і цынк, якія называюць таксама чыннікамі маладосці.

Колькі калорый у рыбе і морапрадуктах
Прадукт Колькасць Энергетычная вартасць (ккал) Бялкі (г) Тлушчы (г) Вугляводы (г)
Акунь марскі гарачага вэнджання 100 г 175 23,5 9,0 0,0
Акунь марскі гатаваны 100 г 112 19,9 3,6 0,0
Акунь марскі свежы 100 г 117 17,6 5,2 0,0
Акунь марскі тушаны 100 г 120 10,9 6,6 4,2
Акунь рачны печаны 100 г 103 6,8 4,7 8,4
Акунь рачны свежы 100 г 82 18,5 0,9 0,0
Акунь рачны смажаны 100 г 180 20,6 9,1 4,0
Акунь рачны тушаны 100 г 109 19,5 3,5 0,0
Акунь рачны фаршаваны 100 г 130 14,9 6,1 3,9
Анчоўс (хамса) 100 г 166 21,2 9,0 0,0
Асяцёр гатаваны 100 г 179 17,7 12,0 0,0
Асяцёр свежы 100 г 163 16,4 10,9 0,0
Асяцёр смажаны 100 г 273 16,0 17,4 13,2
Асяцёр тушаны 100 г 179 17,8 11,9 0,0
Асяцёр у таматным соўсе 100 г 181 14,7 12,0 3,4
Асяцёр, кансерва 100 г 163 16,4 10,6 0,6
Балык - вэнджаны хрыбет асятра 100 г 194 20,4 12,5 0,0
Бялуга параная 100 г 234 23,3 15,6 0,0
Бялуга свежая 100 г 147 21,0 0,7 0,0
Васьміногі 100 г 73 18,2 0,0 0,0
Вобла вэнджаная 100 г 181 31,1 6,3 0,0
Вобла вяленая 100 г 235 46,4 5,5 0,0
Вугор вэнджаны 100 г 326 17,9 28,6 0,0
Вугор марскі свежы 100 г 93 19,1 1,9 0,0
Вугор свежы 100 г 332 14,5 30,5 0,0
Вустрыцы свежыя 100 г 95 14,0 0,3 6,0
Гарбуша гатаваная 100 г 168 22,9 7,8 0,0
Гарбуша салёная 100 г 169 22,1 9,0 0,0
Гарбуша свежая 100 г 147 21,0 7,0 0,0
Гарбуша ў тамаце 100 г 132 14,5 5,1 6,9
Гарбуша, кансерва 100 г 136 20,9 5,8 0,0
Зразы з судака 100 г 164 12,1 7,4 12,1
Зразы з хека 100 г 140 13,1 5,6 9,3
Зубатка вараная 100 г 114 15,5 5,8 0,0
Зубатка смажаная 100 г 209 22,2 11,5 4,1
Зубатка ў смятанным соўсе 100 г 137 7,4 8,8 6,8
Ікра  мінтаевая 100 г 131 28,4 1,9 0,0
Ікра асятровая 100 г 236 36,0 10,2 0,0
Ікра гарбушы 100 г 230 31,2 11,7 0,0
Ікра кетовая 100 г 251 31,6 13,8 0,0
Ікра сяўругі 100 г 221 28,4 11,9 0,0
Ікра трэскі 100 г 115 24,0 0,2 0,0
Кальмары гатаваныя 100 г 110 18,0 4,2 0,0
Кальмары свежыя 100 г 74 18,0 0,3 0,0
Камбала вараная 100 г 103 18,3 3,3 0,0
Камбала вэнджаная 100 г 192 22,0 11,6 0,0
Камбала свежая 100 г 83 16,5 1,8 0,0
Камбала ў алеі 100 г 249 14,4 21,3 0,0
Камбала ў таматным соўсе 100 г 125 12,6 5,4 6,3
Карась гатаваны 100 г 102 20,7 2,1 0,0
Карась свежы 100 г 87 17,7 1,8 0,0
Карп гатаваны 100 г 102 16,0 3,7 2,0
Карп свежы 100 г 110 18,0 4,2 0,0
Карп у таматным соўсе 100 г 145 12,4 8,7 4,1
Катлеты з трэскі 100 г 260 14,9 17,8 10,9
Кета салёная  100 г 184 24,3 9,6 0,0
Кета свежая 100 г 138 22,0 5,6 0,0
Кета, кансерва 100 г 129 21,5 4,8 0,0
Кефаль свежая 100 г 124 21,0 0,4 0,0
Кілька салёная з прыправамі 100 г 154 14,8 10,5 0,0
Кілька салёная з прыправамі 100 г 137 17,1 7,6 0,0
Кітовае мяса 100 г 119 22,5 3,2 0,0
Крабы гатаваныя 100 г 96 16,0 3,6 0,0
Крабы кансерваваныя 100 г 85 18,7 1,1 0,1
Крэветкі гатаваныя 100 г 95 18,9 2,2 0,0
Крэветкі кансерваваныя 100 г 81 17,8 1,1 0,0
Крэветкі свежыя 100 г 97 22,0 1,0 0,0
Ласось вэнджаны 100 г 162 21,5 8,4 0,0
Ласось грыляваны 100 г 283 20,7 22,3 0,6
Ласось з прыправамі 100 г 379 21,1 31,4 4,1
Ласось салёны 100 г 269 21,0 20,5 0,0
Ласось свежы 100 г 201 19,9 13,6 0,0
Лешч вараны 100 г 126 20,9 4,7 0,0
Лешч гарачага вэнджання 100 г 172 32,8 4,5 0,0
Лешч свежы 100 г 105 17,1 4,1 0,0
Лешч сушаны 100 г 221 42,0 5,9 0,0
Лешч у таматным соўсе 100 г 138 15,3 7,4 2,6
Лешч халоднага вэнджання 100 г 160 29,7 4,6 0,0
Макрэль (скумбрыя) вэнджаная 100 г 221 20,7 15,5 0,0
Макрэль гатаваная 100 г 124 22,8 3,6 0,0
Макрэль гатаваная 100 г 211 19,6 14,7 0,0
Макрэль свежая 100 г 181 18,7 11,9 0,0
Марская капуста, ламінарыя 100 г 5 0,9 0,2 0,0
Мідыі гатаваныя 100 г 50 9,1 1,5 0,0
Мінтай гатаваны 100 г 79 17,6 1,0 0,0
Мінтай свежы 100 г 73 16,6 0,6 0,0
Мойва свежая 100 г 157 13,4 11,5 0,0
Мянтуз гатаваны 100 г 92 21,4 0,7 0,0
Мянтуз свежы 100 г 80 18,8 0,6 0,0
Палтус гатаваны 100 г 216 14,0 17,8 0,0
Палтус свежы 100 г 102 18,9 3,0 0,0
Печань трэскі 100 г 610 4,0 66,0 0,0
Плотка свежая 100 г 110 19,0 0,4 0,0
Ракі марскія гатаваныя 100 г 90 20,5 0,7 0,3
Ракі марскія свежыя (лангуст, амар) 100 г 89 18,8 1,3 0,5
Ракі рачныя гатаваныя 100 г 97 20,3 1,3 1,0
Ракі рачныя свежыя 100 г 76 15,5 1,0 1,2
Сайра параная ў алеі 100 г 283 18,3 23,3 0,0
Сайра свежая 100 г 182 18,6 12,0 0,0
Салата рыбная з акуня 100 г 182 4,7 15,7 5,5
Сардына гатаваная 100 г 178 20,1 10,8 0,0
Сардына свежая 100 г 169 20,6 9,6 0,0
Сардыны ў алеі 100 г 221 24,1 13,9 0,0
Сардыны ў таматным соўсе 100 г 162 17,0 9,9 1,4
Селядзец гарачага вэнджання 100 г 215 21,8 14,3 0,0
Селядзец марынаваны 100 г 192 16,5 12,6 3,4
Селядзец салёны 100 г 217 19,8 15,4 0,0
Селядзец свежы 100 г 161 16,3 10,7 0,0
Селядзец у алеі 100 г 301 16,4 26,5 0,0
Селядзец у смятане 100 г 97 5,5 6,2 5,3
Селядзец у таматным соўсе 100 г 159 13,8 9,7 4,6
Скумбрыя, кансерва 100 г 258 16,4 21,4 0,0
Сом гатаваны 100 г 196 18,4 13,6 0,0
Сом свежы 100 г 143 16,8 8,5 0,0
Сом тушаны 100 г 121 18,2 5,4 0,0
Сом у таматным соўсе 100 г 126 12,9 6,3 4,3
Стаўрыда вэнджаная 100 г 94 17,1 2,8 0,0
Стаўрыда гатаваная 100 г 133 20,6 5,6 0,0
Стаўрыда свежая 100 г 119 19,0 5,0 0,0
Стаўрыда смажаная 100 г 190 20,3 10,5 3,7
Стаўрыда тушаная 100 г 122 19,6 4,8 0,0
Стаўрыда ў масле 100 г 309 15,6 27,4 0,0
Стаўрыда ў таматным соўсе 100 г 110 14,8 2,3 7,3
Стронга 100 г 97 19,2 2,1 0,0
Судак гатаваны 100 г 97 21,3 1,3 0,0
Судак свежы 100 г 84 19,2 0,7 0,0
Судак тушаны 100 г 89 19,6 1,2 0,0
Судак у таматным соўсе 100 г 119 14,0 5,3 3,7
Судак фаршаваны 100 г 144 13,7 6,0 8,7
Сцерлядзь свежая 100 г 122 17,0 6,1 0,0
Сяўруга свежая 100 г 160 17,0 1,0 0,0
Сяўруга ў таматным соўсе 100 г 179 16,1 11,5 2,8
Трэска гарачага вэнджання 100 г 115 26,0 1,2 0,0
Трэска гатаваная 100 г 78 17,8 0,7 0,0
Трэска грыляваная 100 г 172 22,1 9,1 0,6
Трэска печаная 100 г 90 6,0 3,7 8,0
Трэска салёная 100 г 98 23,1 0,6 0,0
Трэска свежая 100 г 78 17,7 0,7 0,0
Трэска смажаная 100 г 111 23,0 0,1 0,0
Трэска тушаная 100 г 101 9,7 5,1 3,9
Трэска халоднага вэнджання 100 г 94 22,1 0,5 0,0
Тунец ва ўласным соку 100 г 96 21,0 1,2 0,0
Тунец салёны 100 г 225 19,8 16,2 0,0
Тунец свежы 100 г 101 23,0 1,0 0,0
Тунец у алеі 100 г 190 27,1 9,0 0,0
Тэфтэлі з трэскі 100 г 112 14,2 2,6 8,8
Філе трэскі смажанае ў паніроўцы 100 г 273 19,1 15,8 14,6
Хек гатаваны 100 г 95 18,5 2,3 0,0
Хек свежы 100 г 86 16,6 2,2 0,0
Чорная ікра 100 г 237 27,2 14,2 0,0
Чырвоная ікра 100 г 203 28,0 9,7 0,0
Шніцэль з акуня 100 г 215 17,6 12,5 8,1
Шпроты вэнджаныя 100 г 162 21,3 8,5 0,0
Шпроты вэнджаныя ў алеі 100 г 363 17,4 32,4 0,4
Шчупак гатаваны 100 г 98 21,3 1,3 0,0
Шчупак свежы 100 г 82 18,4 0,8 0,0
Шчупак тушаны 100 г 90 19,6 1,2 0,0
Шчупак у таматным соўсе 100 г 108 14,2 4,0 3,6
Шчупак фаршаваны 100 г 141 13,3 6,0 8,4
Язь свежы 100 г 81 18,2 1,0 0,0

Пажыўныя складнікі, што ўтрымліваюцца ў рыбе і морапрадуктах Сістэматычнае спажыванне марской рыбы дазволіць нам цешыцца маладосцю доўгі час. Яна ўтрымлівае вітаміны групы B, фосфар, калій, натрый. Марская рыба пастаўляе арганізму шматлікія мікраэлементы – медзь, селен, а таксама мультыполіненасычаныя тлушчовыя кіслоты сямейства амега-3 (важныя для прафілактыкі  склерозу і сардэчнай недастатковасці, змяншаюць канцэнтрацыю трыгліцэрыдаў у крыві і тромбаўтваральнасць).

Дары мора утрымліваюць шматлікія складнікі, неабходныя для правільнай працы арганізма. Гэта каштоўная крыніца лёгкага бялка. Найбольш яго ў крэветках і лангустах (каля 17%), і гэта толькі трохі меней за тыя колкьасці, якія мы знойдзем у рыбе. Frutti di mare ўтрымліваюць вельмі мала тлушчу (найменш – ракі – 0,5%, а найбольш – амары – 2%), але гэта каштоўны тлушч з сямейства амега-3. У морапрадуктах мы знойдзем жалеза, цынк (найбольш яго ў вустрыцах, таму яны і лічацца самым моцным афрадызіякам) і медзь, а таксама вітаміны PP і B12. Морапрадукты – гэта найлепшая крыніца ёду і калію, а таксама  кальцыю, селену і фтору. Панцырныя, за выключэннем крабаў, утрымліваюць шмат халестэрыну, а таксама пэўную колькасць стэрынаў, якія абмяжоўваць засвойванне халестэролаў.


Рыба для здаровага харчавання

Бялок рыб – гэта матэрыял для адбудовы зношаных тканак і пабудовы новых. Апрача таго, ён бярэ ўдзел ва ўтварэнні гармонаў, энзімаў, імунных цельцаў, гемаглабіну. Поліненасычаныя тлушчовыя кіслоты амега-3 разрэджваюць кроў, змяншаючы рызыку склерозу. Селену таксама прыпісваюць якасці, якія стрымліваюць развіццё склерозу, разрэджваюць кроў і стымулююць ўтварэнне простацыкліну. З-за вартасці і ўнікальных складнікаў (кіслоты амега-3) рыбу трэба есці хаця б раз на тыдзень.
Дакладныя рэкамендацыі што да спажывання рыбы і морапрадуктаў можна знайсці ў міжземнаморскай харчовай пірамідзе.

Морапрадукты не рэкамендуюцца малым дзецям, цяжарным кормячым жанчынам. Тым, хто церпіць на артрыт, не павінны есці панцырных і малюскаў, бо ў іх утрымліваюцца пурыны, якія падвышаюць узровень мачавой кіслаты ў крыві.  Морапрадукты нізкакалакаларыйныя, таму іх могуць есці асобы з лішняй вагой або атлусценнем, з захворваннямі сэрца і судзінаў. Морапрадукты - гэта яшчэ і дасканалая крыніца ёду, які неабходны для ўтварэння гармонаў шчытападобнай залозы, якія адказваюць за працэсы абмену рэчываў.


Цікавая інфармацыя Свежая рыба надаецца толькі праз 1-2 дні пасля ловаў і павінна захоўвацца ў халадзільніку на ніжняй паліцы. Пасля патрашэння і ачышчэння гатовае філе можна захоўваць у маразільніку 6-8 месяцаў. Вэнджаную рыбу трымай у тэмпературы 5-6 oC, у закрытай пасудзіне, каб характэрным пахам рыбы не прасякнуліся іншыя прадукты. Рыбныя кансервы пасля ўскрыцця можна захоўваць 2-3 дні-  пад умовай, што вымеш іх з бляшанкі і пакладзеш у закрытую пасудзіну.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аква-аэробіка
Аквааэробіка: хаця практыкаванні ў вадзе былі вядомыя здаўна, цяпер прапанавалі іх новую форму у спалучэнні з музыкай.