Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Гарошак і навука
Гарошак браў удзел у навуковых даследаваннях, якія заклалі падмурак генетыкі.

Колькі калорый у садавіне

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш табліцу ўтрымання бялка, тлушчу і вугляводаў у свежай садавіне, канфітурах, варэнні і джэмах.

Колькі калорый у садавіне

Свежая гародніна – гэта багатая крыніца вітамінаў C, B, PP, бета-каратыну, мінеральных элементаў і харчовай клятчаткі. Самая багатая клятчаткай садавіна – лімоны, грушы, клубніцы, вішні і чарэшні, таму іх рэкамендуюць для клятчаткавай дыеты.


Табліца каларыйнасці садавіны
ПрадуктКолькасцьЭнергетычная вартасць (ккал)Бялкі (г)Тлушчы (г)Вугляводы (г)
Абляпіха 100 г 52 0,9 2,5 5,0
Абрыковавы джэм высокасалоджаны 100 г 265 0,5 0,0 68,8
Абрыкосавае варэнне 100 г 248 0,5 0,0 64,3
Абрыкосавы джэм маласалоджаны 100 г 157 0,4 0,1 38,8
Абрыкосы 100 г 47 0,9 0,2 11,9
Авакада 100 г 160 2,0 15,3 7,4
Агрэст, крыжоўнік 100 г 41 0,8 0,2 11,8
Ажына 100 г 31 2,0 0,0 4,4
Айва, пігва 100 г 40 0,6 0,5 7,9
Айвовае варэнне 100 г 263 0,4 0,0 68,7
Алыча, мірабэль 100 г 27 0,2 0,0 6,4
Ананас 100 г 54 0,4 0,2 13,6
Ананасавы джэм маласалоджаны 100 г 157 0,2 0,1 38,6
Ананасы, колцы ў сіропе 100 г 84 0,4 0,1 21,0
Апельсінавы джэм маласалоджаны 100 г 159 0,3 0,1 39,2
Апельсіны 100 г 44 0,9 0,2 11,3
Ароневае варэнне, варэнне з чорнай рабіны 100 г 246 0,4 0,0 63,8
Бананы 100 г 95 1,0 0,3 23,5
Белая парэчка 100 г 33 1,0 0,2 13,1
Брусніцы 100 г 43 0,7 0,5 8,0
Буякі 100 г 35 1,0 0,0 7,0
Вінаград 100 г 69 0,5 0,2 17,6
Вішнёваы джэм маласалоджаны 100 г 154 0,4 0,2 37,8
Вішнёвы джэм высокасалоджаны 100 г 252 0,4 0,2 61,7
Вішня 100 г 47 0,9 0,4 10,9
Гранат 100 г 52 0,9 0,0 11,2
Груша 100 г 54 0,6 0,2 14,4
Грушавае варэнне 100 г 271 0,4 0,0 70,9
Грэйпфрут 100 г 36 0,6 0,2 9,8
Гуява 100 г 57 0,8 0,0 0,6
Джэм з ківі маласалоджаны 100 г 154 0,4 0,2 37,8
Джэм з чорнай парэчкі высокасалоджаны 100 г 251 0,5 0,1 63,9
Джэм з чорнай парэчкі маласалоджаны 100 г 152 0,5 0,1 39,6
Дыня 100 г 36 0,9 0,3 8,4
Журавіны 100 г 26 0,5 0,0 3,8
Інжыр 100 г 49 0,7 0,2 11,2
Кавун 100 г 36 0,6 0,1 8,4
Ківі 100 г 56 0,9 0,5 13,9
Клубніцы 100 г 28 0,7 0,4 7,2
Клубнічнае варэнне 100 г 271 0,3 0,0 70,9
Клубнічны джэм высокасалоджаны 100 г 252 0,3 0,2 62,3
Клубнічны джэм маласалоджаны 100 г 153 0,3 0,2 37,8
Лімон 100 г 36 0,8 0,3 9,5
Маліна 100 г 29 1,3 0,3 12,0
Малінавае варэнне 100 г 275 0,6 0,0 71,2
Манга 100 г 67 0,5 0,3 11,5
Мандарынавае варэнне 100 г 278 0,7 0,0 72,3
Мандарынавы джэм высокасалоджаны 100 г 259 0,3 0,0 67,8
Мандарыны 100 г 42 0,6 0,2 11,2
Марошка, жоўтая маліна 100 г 28 0,8 0,0 6,0
Нектарынка 100 г 48 0,9 0,2 11,8
Папая 100 г 48 0,6 0,1 9,2
Персікавы джэм маласалоджаны 100 г 155 0,5 0,1 38,3
Персікі 100 г 46 1,0 0,2 11,9
Персікі ў сіропе 100 г 73 0,4 0,1 18,2
Рабіна 100 г 46 1,4 0,1 8,6
Рабіна чорная, аронія 100 г 52 1,5 0,1 10,9
Слівовае варэнне 100 г 281 0,4 0,0 73,4
Слівовае павідла 100 г 218 1,0 0,2 53,0
Слівовы джэм высокасалоджаны 100 г 251 0,3 0,1 62,1
Слівовы джэм маласалоджаны 100 г 153 0,3 0,1 37,9
Слівы 100 г 45 0,6 0,2 11,7
Суніцы 100 г 33 0,8 0,5 8,3
Хурма 100 г 53 0,5 0,0 13,2
Чарніцы 100 г 45 0,8 0,6 12,2
Чарнічны джэм нізкасалоджаны 100 г 153 0,3 0,2 38,2
Чарэшня 100 г 61 1,0 0,3 14,6
Чорная парэчка 100 г 35 1,3 0,2 14,9
Чырвоная парэчка 100 г 31 1,1 0,2 13,8
Шаўкавіца 100 г 50 0,7 0,0 12,0
Яблыкі 100 г 46 0,4 0,4 12,1
Яблычнае варэнне 100 г 254 0,4 0,0 66,2
Яблычнае павідла 100 г 250 0,4 0,0 65,3
Ягады шыпшыны 100 г 51 1,6 0,0 10,0


Багацце складнікаў, якія ўтрымліваюцца ў садавіне Садавіна мае невысокую энергетычную каштоўнасць і ўтрымлівае шмат вады. Яе трэба есці 5 разоў на дзень. Садавіну мы залічваем да асноўным або алкалізацыйных прадуктаў – з прычыны таго, што ў ёй пераважаюць кальцый і калій, якія і надаюць унікальныя ўласцівасці. Кіслы смак гародніны, напрыклад, лімона, выкліканы наяўнасцю арганічных кіслот, якія, аднак, не дзейнічаюць кіслотаўтваральна.

Канфутуры, варэнні і джэмы гатуюць са свежай садавіны, аднак яны не маюць вялікай колькасці вітамінаў. Гэта таму, што падчас гатавання пажыўныя вартасці “выпараюцца” з прыгатаванай намі масы. Гэтыя кансервы высокаэнергетычныя, бо ўтрымліваюць шмат цукру. Тыя, што мы набываем у краме, утрымліваюць яшчэ і кансерванты.

 

Садавіна для здаровага харчаванняГародніна і садавіна – гэта адзіная натуральная крыніца вітамінаў, якім прыпісваюць супрацьзапаленчае і супрацьракавае ўздзеянне. Вітамін C, або аскарбінаваная кіслата, павінен быць у рацыёне штодня, бо мы не здольныя яго накопліваць. З прычыны таго, што ў рознай гародніне ўтрымліваюцца розныя колькасці вітамінаў, трэба паклапаціцца, каб на стале былі розныя віды гародніны. Вартасць садавіны і гародніны як крыніцы энергіі вельмі малая, аднак належыць памятаць, што спажыванне вялікай колькасці некаторых відаў садавіны, напрыклад, бананаў, можа падвышаць вагу. Садавіна спрыяе засваенню розных пажыўных складнікаў, так што яна павінна ўваходзіць у кожны прыём ежы.


Карысная інфармацы Купляючы садавіну, звярні ўвагу на тое, каб яна была свежая і непашкоджаная. Калі выбіраеш прадукт, запакаваны ў пластык, правер, ці няма ў ім вадкасці. Мый старанна пад працёчнай вадою не толькі тады, калі садавіна са скуркай, але і тады, калі збіраешся яе абабраць. Прадукты мый непасрэдна перад ежаю. Памытыя зарань, яны хутчэй псуюцца. Большасць садавіны і гародніны захоўвай у халадзільніку – апрача тых, што яшчэ даспяваюць. Калі збіраешся трымаць садавіну доўгі час, найлепшае месца – ніжняя шуфляда халадзільніка. Частка садавіны, напрыклад, яблыкі, можа захоўвацца ў доме нават месяц, аднак большасць лепш спажыць цягам тыдня (бананы, грушы), а нават 2-3 дзён (клубніцы, чарэшні, вішні).

Здаровыя марожанкі захоўваюць свае смакавыя якасці нават год. Садавінныя кансервы захоўвай пры тэмпературы ніжэй за 15 градусаў, абмяжоўваючы доступ святла.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Бег трушком
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.