Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Колькі калорый у салёных перакусах

Салёныя перакускі даюць пачуццё сытасці. Часта яны прыпраўленыя рознымі травамі і вострымі прыправамі, што дадаткова ўзмацняе апетыт. Вялікая колькасць солі, якая прыпадае на 100 г прадукту, выклікае смагу, а атрыманая вадкасць затрымліваецца ў арганізме.
| Прадукт | Колькасць | Энергетычная вартасць (ккал) | Бялкі (г) | Тлушчы (г) | Вугляводы (г) |
|---|---|---|---|---|---|
| Абаранкі звычайныя | 100 г | 335 | 10,9 | 1,3 | 68,0 |
| Абаранкі звычайныя | 100 г | 317 | 10,4 | 1,3 | 64,1 |
| Кукурузныя палачкі | 100 г | 352 | 8,9 | 3,0 | 78,9 |
| Палачкі салёныя | 100 г | 385 | 9,9 | 4,9 | 75,2 |
| Палачкі салодкія | 100 г | 373 | 9,7 | 6,0 | 69,2 |
| Попкорн без тлушчу | 100 г | 397 | 12,0 | 4,2 | 77,9 |
| Попкорн з тлушчам | 100 г | 518 | 9,0 | 28,1 | 57,1 |
| Сухарыкі малочныя | 100 г | 399 | 8,5 | 10,8 | 66,7 |
| Чыпсы | 100 г | 549 | 6,0 | 40,0 | 50,4 |
Салёныя хрупкі і заровы рацыён
Чыпсы робяць з абабранай і тоненька пакроенай бульбы, якую потым смажаць у алеі з дадаткам солі ці іншых смакавых прыправаў, што робіць іх высокаэнергетычным прадуктам. Якасць тлушчу, які ўжываецца для смажкі чыпсаў, мае істотнае значэнне, бо падчас тэхналагічнага працэсу у ім утвараюцца небяспечныя для здароўя ізамеры тлушчовых транс-кіслот. У той жа час дэградуюць вітаміны, якія ёсць у бульбе, хаця б той жа вітамін C, які разбураецца пры высокіх тэмпературах.
Палачкі таксама належаць да высокакаларыйных прадуктаў, некаторыя віды ўтрымліваюць значную колькасць тлушчу (каля 30%). Дадатак кунжуту яшчэ падымае каларыйнасць палачак. Салёныя палачкі адзначаюцца вельмі высокім утрыманнем солі, якое значна перавышае дзённую норму.
Лішак солі ў рацыёне, асабліва ў некаторых асобаў, можа спрычыніцца да падвышэння крывянога ціску. Дапамагчы ў яго зніжэнні можа сельдэрэй. Даследаванні пацвердзілі наяўнасць у сельдэрэі злучэнняў, якія рэгулююць крывяны ціск.
Усё гэта прыводзіць да таго, што салёныя перакускі займаюць адно з першых месцаў у спісе прадуктаў, якія ўскладняюць пахуданне і могуць выклікаць рост масы цела.
Puffing – здаровыя чыпсы з садавіны і гародніны
На рынку з’яўляецца ўсё больш гароднінных і садавінных чыпсаў, якія робяць новым спосабам. Ён называецца пуфінг і палягае не ў смажцы, а ў выпарэнні вады з ужываннем мікрахваляў. Апрацаваныя такім чынам чыпсы такія ж крохкія, як і традыцыйныя. Увесь працэс ідзе пры тэмпературы каля 28 °C, таму не страчваюцца вітаміны і мінералы, якія ўтрымліваюцца ў гародніне і садавіне. Можна сказць, што пачак такіх чыпсаў мае такую ж пажыўную вартасць, як гародніна, з якой яны зробленыя. Чыпсы, якія робяцца новым метадам, нясуць у сабе 250 ккал у 100 г прадукту. Энергія галоўным чынам паходзіць з вугляводаў. Шмат і клятчаткі. У выпадку ж смажаных чыпсаў энергія паходзіць з тлушчу.













