Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы
Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы.

Крэс-салата садовая

Лацінская назва:
Cardamine L.
Крэс-салата, званая таксама перачнікам, паходзіць х Паўночна-усходняй Афрыкі і Паўднёва-ўсходняй Азіі. Належыць да сямейства капусных.
 

100 г крэс-салаты – 11 ккал

Крэс-салата багатая на лёгказасваяльны ёд, апрача таго, ўтрымлівае вітаміны A, B1, B2, E, PP, а таксама серу, хром, калій, марганец, магній, кальцый.

 

У садку і ў кватэры

Парасткі крэс-салаты – гэта частка зеляніны, якую мы можам выгадаваць у кватэры у любую пару года. Але варта памятаць, што крэс-салата - гэта не толькі парасткі – гэтая расліна дасягае 30-60 см. Лісткі крэс-салаты вельмі смачныя, таму варта падумаць пра іх гадоўлю і на агародзе. Зрэзаную крэс-салату сякуць як зялёную цыбулю. Яе дадаюць да тварагу, у суп, у салаты, а таксама можна папросту пасыпаць хлеб з маслам.


Лек ад усіх хвароб

Крэс-салата вядомая як лекі на скурныя хваробы, дэзінфекцыя для рота і сістэмы стрававання.  Яна павінна прысутнічаць у рацыёне цяжарных жанчын і дзяцей, а таксама фізічна знясіленых людзей. Аднак нельга ёю аб’ядацйца вышэй за меру, бо яна вельмі мачагонная.

 

Як пазбавіцца вясновак і набыць прыгожыя валасы

Крэс-салата з’яўляецца і цудоўным касметычным сродкам, папраўляе выгляд скуры, пазногцяў, змагаецца з высыпкамі і экземай. Варта ведаць, што францужанкі “змываюць” вясноўкі і старэчыя пігментныя плямы сокам з крэс-салаты, якая мае моцнае адбельнае ўздзеянне.

 
 
 
Падарунак для фараонаў

Да Еўропы яна дасягнула ў старажытнасці, яе вырошчвалі ў Грэцыі і Рыме. У сіаражытным Егіпце яна была каштоўнай раслінай, прызначанай для падарункаў фараонам, якія спачывалі ў пірамідах.

author: Юлия

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.