Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Гароднінныя пацешкі
Крэветкі ў часнычным соўсе
час прыгатавання:
30 min
колькасць порцый:
8
складанасць:
сярэдні
Рэцэпт крэветак у часнычным соўсе, страва в’етнамскай кухні.
Апісанне
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
2-3 лыжкі алівы з алівак
1 кг абабраных каралеўскіх крэветак
50 г несалёнага масла
2-3 здробненыя зубкі часныку
2 лыжкі парэзанага зяленіва пятрушкі
соль і чорны перац свежага памолу
2 лыжкі лімоннага соку
1 хрумсткі багет, накроены тоўстымі скібамі
Спосаб прыгатавання
- Нагрэць вялікую плоскую каструлю, дадаць алей і смажыць крэветкі партыямі.
- Пратры патэльню дачыста папяровым ручніком, дадай масла і грэй, аж пакуль яно не зашуміць.
- Дадай часнык і пятрушку і гатуй 1-2 хвіліны аж да карычневага колеру.
- Потым дадай крэветкі на гарачую патэльню. Прыпраў соллю і перцам.
- Пакрапі лімонным сокам і патрасі, каб сок пранікнуў крэветкі.
Як падаць:
Падаваць адразу у малых гліняных місачках з хрумсткім хлебам.
Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













