Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Кухні свету
Увесь свет на талерцы!
Пераканайся сам: кухня зусім не павінна быць нуднай і манатоннай. Запрашаем цябе ў кулінарнае падарожжа вакол свету смакавітым шляхам кулінарыі. Мы падкажам табе, як закатваць чарговыя піры для твайго нёба. З намі даведаешся пра звычаі, якія абавязваюць пры кухонным стале. Які прыпынак акажацца найсмачнейшым? Ці спакусішся ты на сонечную кухню Італіі, на вогненную Мексіку, вытанчаную Францыю ці непараўнальны пах Усходу? Пераканайся ўжо цяпер.
Нашае падарожжа мы пачынаем з грэцкай кухні, дзе адчувальны ўплыў кухняў італьянскай і турэцкай. Грэцкая кухня засяроджаная на аліве з алівак, гародніне і прыправах, характэрных для міжземнаморскага рэгіёну. Сакрэт грэцкай кухні – радасць ад супольнага застолля. Грэкі любяць добра паесці, таму цэняць смачную кухню. Нядзіўна, што яны часам могуць зрабіць доўгую вандроўку да рэстарана, дзе падаюць найлепшае печанае на кратах суўлакі – галоўную грэцкую страву.
Потым пададзімся у Іспанію, якая мае трохі прасцейшы падыход да ежы. Яна знявольвае разнастайнасцю страваў з рыбы і мяса, а таксама гародніны. Свой непаўторны смак яна ўзяла з кухняў народаў, якія раней жылі на Іберыйскай паўвыспе. Іспанская кухня сваю сусветную славу набыла дзякуючы такім стравам, як паэлья і гаспачо.
Чарговы прыпынак – гэта натуральная і гарманічная, уважаная за адну з лепшых у свеце японская кухня. Рэстараны сушы растуць па свеце, як грыбы пасля дажджу. Белы рыс і соя – гэта складнікі, якіх можна сустрэць амаль у кожнай страве. Японская кухня здзіўляе, не кожнаму пасуе яе прастата і суровасць у форме і змесце. Ежа ў Японіі – гэта не толькі забеспячэнне патрэб чалавека, але і эстэтычнае і містычнае перажыванне. Важныя і эмоцыі, якія выклікае від прыгожа пададзенай стравы, настрой і стан розуму ды сэрца.
Апошнім часам гастранамічнымі хітамі можа пахваліцца мекісканская кухня. Таму мы пададзімся ў Мексіку, дзе іспанскія канкістадоры зазначылі сваю прысутнасць на шмалікіх палетках, у тым ліку і на кулінарным. Спатканне дзвюх культур дало цудоўную, духмяную і вострую кухню. Да прыбыцця іспанцаў асновай харчавання была кукуруза. З кукурузнай масы пякуць мексіканскі хлеб – тартылью.
Знойдзем час і на тайскую кухню, у якой ідэальна ўраўнаважанае спалучэнне смаку вострага, кіслага, горкага і салодкага. Характэрна для яе прымяненне свежых прыправаў і водараў, такіх як ліметкавы сок, лімонная трава і свежая каляндра. Як ва ўсіх у азіяцкіх кухнях, рыс з’яўляецца тут галоўным складнікам. Апрача смаку, у тайскай кухні вельмі важны выгляд. Таму тайцы надаюць вялікае значэнне дэкарацыі, якая ў выпадку разьбы з гародніны і садавіны стала амаль мастацтвам.
Сведчаннем найвышэйшага развіцця і разнастайнасці ў стравах з’яўляецца індыйская кухня. Яна прапануе ці не найлепшыя вегетарыянскія стравы на свеце. Ежу тут пачынаюць з закускі, якой найчасцей бывае салата, потым падаюць галоўную страву і незвычайны хлеб – чапаці, які ядуць з гароднінай і рысам. Паводле індусаў, ежа з’яўляецца дарам багоў. Таму прыгатаванне і спажыванне страваў вымагае павагі, увагі і засяроджанасці.
Час на спазнанне італьянскай кухні, якую многія гурманы лічаць найсмачнейшай у свеце. Вядомыя італьянскія стравы паходзяць з IV ст. да н.э. Інтэнсіўны водар надаюць ёй часнок, шафран, арэгана, віно і аліва з алівак першага выціску. Стравы нескладаныя, але захапляюць цудоўным смакам і разнароднасцю. Ах, гэты пах свежых траваў і даспяваючых у поўным сонцы памідораў, перцу і цыбулі! У такім жа поўным сонцы даспявае і, магчыма, найлепшая ў свеце пікатная вяндліна.
Спагеці альбо піца – гэта сімвалы, але яны не адбіваюць усяго багацця і разнастайнасці дэлікатэсаў дзевятнаццаці рэгіёнаў Італіі.
Чарговы прыпынак – вытанчаная французская кухня, якую многія гурманы лічаць найлепшай усвеце. Кухня для звычайнага француза – гэта неад’емны элемент штодзённага жыцця, таму не трэба дзівіцца, што менавіта французы стварылі панятак savoir – vivre’у. На свеце яна славіцца і дзякуючы самім французам, які ўмеюць рэкламаваць сваю краіну і яе вартасці. Нават самыя абыякавыя да кулінарыя людзі могуць пералічыць французскія прадукты, такія, як тарцінка, цыбульны суп ці славуты багет, а таксама больш амбітныя жабіны кумпячкі, альбо слімакі, якіх гатуюць самым розным чынам.
Вышэйапісаныя кухні свету – гэта толькі пачатак кулінарнай дарогі, на якой нашмат больш смачных прыпынкаў. Вось твой праваднік па захапляльных смаках кухні свету.
Варта часамі зрабіць перапынак у падарожжы і выпрабаваць рэцэпты выбранай кухні.
СМАЧНА ЕСЦІ!














