Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Перац
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.

Прадукт дня

Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра. 
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гарошак - піянер кансервацыі
Хто ведае, каторую гародніну першай змясцілі ў бляшанку…?

Кукуруза

Лацінская назва:
Zea Mays
Расліну вырошчваюць дзеля ядомага насення ў кіяхах. Кукуруза – найважнейшы злак побач з пшаніцай і рысам.
Кукуруза
 
100 г кукурузы – 97 ккалУтрымлівае шмат вугляводаў, клятчаткі, бялка, вялікую колькасць вітамінаў групы B, вітамін E, калій, фосфар, магній, жалеза, цынк. 

Эліксір маладосціУ кукурузе сапраўды вельмі шмат магнію, што выпраўляе яго недабор, які можа выклікаць заўчаснае старэнне.

 

Стройны і спакойны

Кукуруза супрацьдзейнічае стрэсу. Яна багатая вітамінамі групы B, асабліва вітамінам B1, які уплывае на дзейнасць нервовай сістэмы, мышцаў, сэрцa і ўтварэнне чырвоных часцінак крыві.

 
 
 Кукуруза













Залаты град 
Кукуруза паходзіць з Цэнтральнай Амерыкі, лічыцца, што яе гадуюць ад 7000 гадоў да н.э. Яна была асноўным складнікам харчавання мая, ацтэкаў і інкаў. Кукуруза была часткай іх культуры. Ацтэкская легенда гаворыць, што Бог Сонца паслаў залаты град (кукурузу), каб накарміць людзей.

У Еўропу, так як і іншыя навінкі з Новага Свету, кукуруза прыплыла разам з Хрыстафорам Калумбам. Спачатку яе называлі “індзейскім збожжам”. У XVІ стагоддзі яе пачалі вырошчваць французы і італьянцы. Дзякуючы іспанцам і партугальцам, кукуруза патрапіла ў Афрыку.  
Напачатку кукуруза не была асабліва папулярная, цанілася толькі вырабленая з яе мука. І толькі ў XІX стагоддзі культуру пачалі масава вырошчваць.  
Сёння кукуруза шырока прымяняецца ў кухні. З кукурузнай мукі пякуць хлеб і пячэнне, робяць італьянскую паленту. Мука – аснова мексіканскай тартыльі, якая з’яўляецца галоўным складнікам такас або энчылады. Кукурузу дадаюць у салаты, гатаваная кукуруза суправаджае мясныя стравы. Мы ўжываем яе таксама ў форме папкорну і сняданкавых шматкоў. Кукурузу ўжываюць і для вытворчасці бурбона.

 

300 мільёнаў на дзень

Столькі порцый тартыльі з’ядаюць у Мексіцы штодня! Гэта азначае, што за год з’ядаецца 100 мільярдаў штук тартыльі!

 

Багіня ў  агародзеІндзейцы лічылі кукурузу адной з багінь раслінаводства, побач з фасоляй і гарбузом.  
Кукуруза шырока прымяняецца ў іх культуры:  

  • насенне – у якасці ежы, для вырабу алею, алкаголю, упрыгожанняў,  
  • лісце – для набівання матрасаў, вырабу лялек і макасінаў,  
  • для памерлых, у якасці пасагу ў дарогу да Краіны Вечных Ловаў.

Рэцэпт дня

Пучэра - аргентынскі гуляш
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Дыета для офісных работнікаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Гэта даволі складаны панятак, але сёння многія людзі вызначаюць ёгу як комплекс практыкаванняў, скіраваных на папраўку нашага здароўя і фізічнага стану, вяртанне ўнутранай раўнавагі.