Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Перац
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.

Прадукт дня

Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра. 
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Кулінарная кніга

Ацэнка карыстальнікаў:
Цікава
Ваш голас:
Самыя смачныя кулінарныя рэцэпты са здымкамі. Спазнай вядомыя спосабы прыгатавання традыцыйных страваў. Новыя, правераныя рэцэптуры закусак, салатаў, галоўных страваў, дэсертаў і супоў.

Кулінарная кніга

Нашая кулінарная кніга ўтрымлівае ўсё больш выбраных кулінарных рэцэптаў. Тут ты знойдзеш мноства цікавых ідэй для арыгінальнага застолля, разам з дакладнымі інструкцыямі, крок па кроку, як прыгатаваць смачныя стравы з кухні ўсяго свету, вытанчаныя закускі і фантастычныя дэсерты.
Калі твая жарсць – гатаванне і ежа, то гэта месца для цябе. Мы лічым,  што для прыгатвавання выдатнай стравы непатрэбныя асаблівыя навыкі, дастаткова трохі жадання і добры кулінарны рэцэпт.

Навігацыя па старонцы вельмі простая, нават інтуітыўная. Дастаткова вырашыць, што нам патрэбна - рэцэпт стравы, нагода або смачная ідэя, як накарміць сям’ю,  ці хочам мы паэксперыментаваць з кухнямі свету.

Якую страву выбраць?Правер нашы рэцэпты і заплануй з намі сваю ежу. Прыгатуй смачную выпечку, дэсерты, запяканкі, салаты, рыбу, мяса і супы. На выбар – разнастайныя рэцэпты галоўнай стравы, такія, як Ratatouille - рататуй, гароднінная страва з Ніццы, качка па-пекінску або цудоўныя спагеці па-сіцылійску.  Рэкамендуем рэцэпт хатняга маянэзу і цацыкі, а таксама цікавыя прапановы страваў з гэтымі дадаткамі. Тут вы знойдзеце цэлы склад прыдатных соўсаў і дрэсінгаў да салатаў.

Што з’есці на сняданак, абед, вячэру?Шукаеш ідэі смачнай страву? Адкрый нашу кулінарную кнігу, у якой ты знойдзеш мноства кулінарнага натхнення. Рассмакуй добрую кухню. Скарыстайся з прапановы смачнага сняданку – кітайскі амлет з курыцай і ванільныя рагалікі,  а таксама ідэі на пажыўны ланч ці вытанчаную вячэру. А на дэсерт – вядомыя і любімыя слодычы, такія, як гулаб джамун – індыйскі дэсерт, альфахорэс – аргентынскія пячэнікі з тофу, Цірамісу – італьянскі дэсерт з маскарпоне і інш.

Рэцэпт на штодзень і на святыНабліжаецца нагода, пра якую ты забылася? Не маеш ідэі на ўдалае спатканне за кавай? Зазірні ў нашы рэцэпты. Тут ты знойдзеш натхненне на незабыўныя спатканні з нагоды важнай гадавіны, народзінаў, святаў ці папросту для штодзённага ўжытку. Асабліва рэкамендуем рэцэпт вонтон – кітайскіх піражкоў з начынкай з крэветак і свініны,  якія ідэальна надаюцца на малую закуску падчас прыёму.

Выбраныя рэцэпты нацыянальных кухняў і не толькіКулінарныя рэцэпты нацыянальных кухняў – гэта ідэальны спосаб здзівіць блізкіх новай стравай і смакам. Тут ты знойдзеш рэцэпты еўрапейскіх кухняў, як, напрыклад, вядомай і любімай многімі італьянскай кухні, а ў ёй рэцэпт лазаньі, або вытанчанай французскай кухні і характэрных для яе жабіных кумпячкоў, тушаных у соўсе з белага віна. Кожны аматар кухні павінен пакаштаваць смачныя, здаровыя і пераважна хуткія ў прыгатаванні стравы ўсходняй кухні: кітайскай, японскай, тайскай. Між імі – салодка-кіслая свініна, японскія крэветкі з гароднінай або тайскі мі-кроп – смажаныя макароны са свінінай і крэветкамі.  У гэтым раздзеле ты знойдзеш і смакі вегетарыянскай кухні, нізкакаларыйныя стравы і фаст-фуд.

Для дваіх ці для ўсё сям’іАдкрый вялікую прыемнасць штодзённага гатавання і выпрабуй нашы рэцэпты страваў,  якія найлепш смакуюць у таварыстве знаёмых ці сямейнікаў. Стравы кшталту піцы, курынай грудкі з грыля, мексіканскай тартыльі, сушы, у прынцыпе, можна есьці з аднаго посуду, нават пальцамі. Тут ты знойдзеш рэцэпты на рамантычную вячэру ўдваіх, якая будзе складацца са страваў, багатых натуральнымі афрадызіякамі, такіх, як крэветкі ў часночным соўсе. Дадатковай вартасцю нашай кулінарнай кніжкі з’яўляецца багаты ілюстрацыйны матэрыял, які выразна паказвае розныя спосабы дэкарацыі страваў і дае магчымасць рэалізаваць уласныя ідэі.

Запрашаем на кулінарныя адкрыцці. Калі ты гурман, любіш гатаваць і здзіўляць блізкіх новымі стравамі, то адведвай нашу кулінарную кнігу пастаянна. З намі гатаванне зробіцца лёгкім і прыемным.

СМАЧНА ЕСЬЦІ!

Рэцэпт дня

Пучэра - аргентынскі гуляш
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Дыета для офісных работнікаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Фізічная актыўнасць

Танец жывата
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.