Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Шпінак
Амаль жалезная расліна

Кветкавая капуста

Лацінская назва:
Brassica oleracea var. botrytis
Аднагадовая расліна з сямейства крыжакветных. Ядомай часткай з’яўляюцца маладыя суквецці, г.зв. ружы, белага колеру. Яе гадуюць у краінах з умераным кліматам.
Кветкавая капуста
 
100 г кветкавай капусты – 21 ккалУтрымлівае калій, магній, вапну, марганец, жалеза, медзь, цынк, фтор, караціны, вітаміны C, K, B1, B2, B6.  

Рак цябе не з’есць

Гэтую гародніну рэкамендуюць для прафілактыкі новаўтварэнняў.

 

Дэтаксікацыя з дапамогай кветкавай капустаЭнзімы, якія ўтрымліваюцца ў кветкавай капусце, прыспешваюць працэс дэтаксікацыі арганізма. Таксічныя злучэнні, своечасова не выдаленыя, могуць выклікаць пашкоджанне клетак, што прыводзіць да ўзнікнення пухлін. Адмысловыя энзімы, у спалучэнні з вітамінамі і мінералaмі, якія ўтрымліваюцца ў кветкавай капусце, надаюць ёй антыракавыя ўласцівасці.

 

Уежна…Кветкавая капуста мае няшмат калорый, але дае пачуццё сытасці. Дык давайце ж есці яе на здароўе, не баючыся лішніх кілаграмаў.

 
 Кветкавая капуста

Кіпрыйская  капуста Кветкавая капуста паходзіць з Кіпра, напачатку яе і называлі „кіпрыйскай капустай”. Яна вядомая ўжо 2500 гадоў. Яе гадавалі ў старажытных Егіпце і Персіі. Потым гадоўля перабралася ў Італію, каб з XVІ стагоддзя распаўсюдзіцца па ўсёй Еўропе.

У сучасных кухнях яе кладуць у супы і другія стравы. Суквецці вараць або падаюць сырымі ў салатах.

 

Што такое  кветкавая капуста? Кветкавая капуста – гэта натуральны аб’ект, які дазваляе растлумачыць панятак фракталаў. Гэты панятак увёў у матэматыку ў 1970-х французскі навуковец з Ейля, Бенуа Мандэльброт. Характэрнай рысай фракталаў з’яўляецца іх самападабенства. Частка збору з’яўляецца адбіткам цэласці. Кожная ружачка з’яўляецца адбіткам усяго качанчыка кветкавай капусты. Фракталы знайшлі прымяненне ў розных сферах, такіх як медыцына, гідралогія ці фінансы.

 

Гародніна з адукацыяй Марк Твен сказаў: „Кветкавая капуста – гэта нішто іншае, як капуста з вышэйшай адукацыяй”.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Бег трушком
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.