Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Лацінаамерыканская піраміда

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Харчовая піраміда проста з гарачай Лацінскай Амерыкі.

Пакаштуй пазітыўнага

Лацінаамерыканская харчовая пірамідаГэтая дыета можа быць цікавым досведам у харчаванні. Аснову лацінаамерыканскай піраміды складаюць гародніна, садавіна, паўназярністая выпечка і макароны. На гэтым узроўні піраміды выступаюць як айчынныя прадукты, такія як кукуруза, какава, памідоры, перац чылі і бульба, так і прывезеныя ў Амерыку каланізатарамі: аліўкі, соя, баклажаны, цукіні, апельсіны і ківі. Лацінаамерыканская дыета можа мець збавенны ўплыў на здароўе, паправіць настрой і самаадчуванне, хаця б з прычыны энергетычнай экзотыкі, якую гэтая дыета нясе з сабой.

 

Рух перадусім

Найважнейшым элементам дыеты з'ўяляецца фізічны рух. Трэба быць гатовым змяніць лад жыцця і больш увагі надаваць трэнінгу. Без заняткаў спортам, бегу ці хоць бы танца, лацінская дыета траціць сэнс.


Экзотыка на талерцыПіраміда харчавання з Лацінскай АмерыкіСамае важнае ў лацінаамерыканскай дыеце - гэта, натуральна, садавіна і гародніна. Гэта яны ўтвараюць фундамент. Ухваляецца ўжыванне вялікай колькасці макарон, арэхаў і паўназярністай выпечкі. Раз на дзень можна сабе дазволіць птушку, рыбу або малакапрадукты. Найрадзей ямо мяса, яйкі і слодычы: не часцей чым на раз на тыдзень.

 



Некалькі падказак

Гэтая дыета забараняе алкаголь у вялікіх колькасцях, затое рэкамендуе спажыванне вялікай колькасці вады. Важным элементам з'яўляецца часты перакус з гародніны. Пачастуйся некалькі разоў на дзень папаяй, ананасам, гваявай ці манга.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Гэта даволі складаны панятак, але сёння многія людзі вызначаюць ёгу як комплекс практыкаванняў, скіраваных на папраўку нашага здароўя і фізічнага стану, вяртанне ўнутранай раўнавагі.