Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Перац
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.

Прадукт дня

Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра. 
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Сельдэрэй - натуральны афрадызіяк
Таямніца сельдэрэя.

Калькулятары

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Палічы калорыі ў страве або порцыі. Заплануй дзённае меню. Правер вартасць паказнікаў BMI і WHR, важных для выбару аптымальнай дыеты. Сучасныя і простыя ва ўжыванні калькулятары для цябе.

Лічыльнік калорый

Колькі калорыяў у тваёй ежы? Ці правільная ў цябе вага? Ці ў тваёй дыеце дастаткова пажыўных вартасцяў? Як часта мы задаем сабе такія пытанні? Можа, штодзённа, а можа, толькі падчас дыеты ці прыгатавання ежы. Каб на іх адказаць, мы, натуральна, можам сесці з асадкай і аркушом, каб выканаць складаныя падлікі. Аднак нашмат прасцей выкарыстаць калькулятар, прымяненне якога – вельмі простае, нават інтуітыўнае. Дастаткова ўвесці неабходныя звесткі, каб праз хвіліну атрымаць патрэбны вынік.

Запрашаем скарыстацца нашымі калькулятарамі, даступнымі на старонцы.

 

Калькулятар калорый

Ты задумваешся, колькі калорый утрымлівае страва, увесь абед або дзённае меню? Ты не ведаеш, што і колькі есці, каб мець добрае здароўе і ідэальную фігуру? Пры дапамозе нашага калькулятара ты палічыш каларыйнасць і склад асноўных элементаў ежы. Калькулятар калорый дапаможа запланааваць не толькі адзін прыём ежы, але і скласці дзённае меню або запланаваць меню на цэлы тыдзень.

 

Больш за 1000 прадуктаў, складнікаў, страваў.

 

Правер, колькі калорыяў у тваёй порцыі!

 

BMI (Body Mass Index) – калькулятар

Калі ты не ведаеш, ці нармальная ў цябе вага, выкарыстай калькулятар. Ён дакладна вымерае  BMI (суадносіны масы цела), вартасць якога дазволіць табе ацаніць i колькасць тлушчовай тканкі ў арганізме, папярэдне ўстанавіць, ці трымаецца вага ў норме. Гэта каштоўны паказнік пры якіх-небудзь адхіленнях. Калі вартасць BMI паказвае недастатковую вагу, варта зьмяніць дыету на больш каларыйную. І наадварот – пры лішняй вазе прыдасца абмежаванне калорый і змена ладу жыцця.

Знаёмства з вартасцю паказніка BMI дапамагае ацаніць рызыку з’яўлення хвароб, звязаных з лішняй вагой, такіх, як атэрасклероз, дыябет, падвышаны ціск, завал ці сардэчная недастстковасць.

Вылічы сваю вартасць паказніка BMI!


Штодзённая патрэба у калорыях Ці ведаеш ты, колькі калорый ты павінен ужываць штодзённа, каб пакрыць энергетычныя страты, якія вынікаюць з асноўнага абмену рэчываў, а таксама віду і інтэнсіўнасці фізічнай актыўнасці.

 

Прадстаўленне арганізму адпаведнай колькасці харчавання, якое пакрывае штодзённыя энергетычныя патрэбы, але не перавышае яго – умова утрымання сталай і правільнай масы цела. Перад выбарам правільнай дыеты абавязкова трэба вызначыць… штодзённае запатрабаванне на калорыі, якое залежыць ад індывідуальнага тэмпа метабалізму, масы цела, росту, узросту, полу і ўзроўню фізічнай актыўнасці. Гэтае запатрабаванне расце падчас інтэнсіўнага высілку і падчас развіцця і росту арганізму, цяжарнасці і кармлення, а таксама перыяду выздараўлення.

 

УВАГА: Гэты калькулятар прызначаны толькі для дарослых (узрост > 18).

Правер, колькі калорый табе патрэбна штодня

 WHR - (Waist Hip Ratio) – паказнік адносінаў акружнасці таліі да акружнасці бёдраў

Гэта паказнік прысутнасці тлушчовай тканкі ў целе чалавека. Веданне значэння паказніка WHR дазваляе акрэсліць размяшчэнне тлушчу, від фігуры і тып атлусцення. WHR  прымяняецца толькі для тых, чый Dół formularza

Гэты калькулятар прымяняецца толькі для асою, чый BMI вышэйшы за 25, г.зн. тых, хто церпіць на лішнюю вагу ці атлусценне. Варта таксама памятаць, што паказнік WHR не тычыцца цяжарных!

 

Вылічы свой WHR у нашым калькулятары!

Рэцэпт дня

Пучэра - аргентынскі гуляш
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Дыета для офісных работнікаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Гэта даволі складаны панятак, але сёння многія людзі вызначаюць ёгу як комплекс практыкаванняў, скіраваных на папраўку нашага здароўя і фізічнага стану, вяртанне ўнутранай раўнавагі.