Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Калькулятар калорый дзённай нормы

Колькі калорый патрабуе твой арганізм на дзень?
Збалансаваная дыета
Вельмі важна мець добра збалансаваную дыету, якая забяспечыць неабходную для здароўя і правільнай жыццядзейнасці арганізма колькасць вітамінаў і пажыўных рэчываў.
Фізічная актыўнасцьДзённая патрэба ў калорыях можа нават напалову залежаць ад фізічнай актыўнасці. Адпаведна падабраная і рэгулярная фізічная актыўнасць дапаможа ўтрымаць масу цела без абмежавання колькасці харчавання. Рэштка штодзённа ўжываных калорый расходуецца на неабходныя функцыі арганізму, такія, як падтрыманне тэмпературы цела, дыханне, страваванне ці сэрцабіенне. Веданне сённяшняй патрэбы ў калорыях могжа дапамагчы ў выбары адпаведнай дыеты.
Ідэальнае дапасаваннеАле памятайце, што ніякі ўзор і ніякі калькулятар не ў стане дакладна вызначыць вашу дзённую норму калорый. Вынікі такога падліку варта ўспрымаць як адпраўны пункт, а далейшыя змены ў штодзённай дыеце залежаць ад рэакцыі вашага арганізма.
УВАГА: Гэты лічыльнік прызначаны толькі для дарослых (узрост > 18).
Дзённая порцыя калорый для дзяцей вылічваецца іншым спосабам.
Гэты лічыльнік палічыць дзённую патрэбу ў калорыях. Правер, колькі калорый табе патрабуецца, каб утрымаць сваю цяперашнюю вагу.













