Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Масліны і аліўкі

Лісце масліны ўтрымлівае алеарапін, алеастэрол, леіны. Алей з маслін мае ў сабе каля 75% монаненасычанай алеінавай кіслаты, антыаксіданты (вітамін E і паліфенолы). Алей мае ў сабе неабходныя поліненасычаныя тлушчавыя кіслоты (амега-6) без залішняга спажывання насычаных тлушчовых кіслотаў.
Масліны, як і алей з іх, добра ўплываюць на арганізм дзякуючы, у асноўным, высокаму ўтрыманню неабходных ненасычаных тлушчовых кіслот, якія паніжаюць узровень халестэрыну ў крыві.
Масліны бароняць сэрца і крывяносныя сасуды ад трамбозу; яны з’яўляюцца адным з асноўным складнікаў міжземнаморскай дыеты, якая лічыцца узорам здаровага харчавання.
Адна масліна можа даць каля літра аліўкавага алею. У асабліва ўдалы год можна сабраць і да 2 літраў каштоўнага алею з адной масліны.

Дрэва даўгавечнасціМасліна – гэта вечназялёнае дрэва або куст, якое дасягае ад 4 да 12 м вышыні. Масліна мае шэры камель і невялікія, скурыстыя на дотык лісты. Пладаносіць яна праз кожныя два гады – пасля збору ўраджаю ёй неабходна “адпачыць” і “сабраць сілы”, каб зноў спарадзіць цудоўныя плады. Яе можна смела назваць сведкам старадаўніх часоў, бо масліна жыве да 1000 гадоў!
Зялёныя і чорныяГатункаў маслінаў можа быць шмат – зялёных і чорных, малых і вялікіх, з розным смакам і розным утрыманнем тлушчу. Марынаваныя ў далікатным растворы, яны набываюць колер цёмнага віна і тонкі фруктовы смак. Незаменныя ў якасці аперытыву, а таксама дадатку да салатаў.
11 маслінМасліны для кухні адкрылі старажытныя грэкі. Яны лічаць, што трэба з’есці ажно 11 маслін, каб адчуць іх сапраўдны смак. Папулярнасць маслін не слабее, наадварот – ва ўсім свеце гэты невялічкі плод здабывае ўсё больш аматараў, а пра алей з маслін гавораць толькі ўхвальна.













