Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Гароднінныя пацешкі
Гарошак браў удзел у навуковых даследаваннях, якія заклалі падмурак генетыкі.
Мексіканская кухня
Іспанскія канкістадоры пакінулі свой след у многіх сферах, уключаючы кулінарыю. Сутыкненне дзвюх культур спарадзіла цудоўную, духмяную мексіканскую кухню.
Да прыбыцця іспанцаў у Мексіцы не ведалі ні тлушчу, ні алею. Ежу пяклі, варылі ў вадзе або на пары, часам гатавалі ў ямах, выкапаных у зямлі. Іспанскія каланізатары хутка амерыканізаваліся, пераняўшы стыль жыцця і харчавання тубыльцаў. Сутыкненне двух культур прынесла добры плён - духмяную і багатую мексіканскую кухню. Новыя кулінарныя метады – смажка, грыль і да т.п., паспрыялі з'яўленню многіх цудоўных рэцэптаў.

Тартылья або начас? З кукурузнай масы пякуць мексіканскі хлеб – тартылью. Для цеста замочваюць сухую кукурузу ў цёплай вадзе з вапнаю, вараць да гатовасці, потым пакідаюць на ноч. На наступны дзень збожжа працэджваюць, мыюць і перамолваюць. З молатай масы фармуюць тонкія аладкі і выкладваюць на разагрэтую гліняную пліту, якая завецца камаль. Іншы від аладак - татопас - тонкія, нарэзаныя скрылёчкамі. Іх гатуюць са смажанай і молатай кукурузы, змяшанай з соллю і вострым перцам чылі.
Амерыканцы папулярызавалі іх пад назвай «начас».
Амерыканцы папулярызавалі іх пад назвай «начас».

Фасолевыя мачаМексіка з'яўляецца радзімай прыкладна 20 гатункаў фасолі.
Фасоля ў спалучэнні з кукурузай забяспечвае арганізм чалавека адпаведнымі амінакіслотамі, неабходнымі для выпрацоўкі бялкоў і збалансаванага харчавання. Фасолю можна прыгатаваць з духмянымі прыправамі або перамалоць пасля гатавання і зрабіць пасту, якой начыняюць тартыльі.
Фасоля ў спалучэнні з кукурузай забяспечвае арганізм чалавека адпаведнымі амінакіслотамі, неабходнымі для выпрацоўкі бялкоў і збалансаванага харчавання. Фасолю можна прыгатаваць з духмянымі прыправамі або перамалоць пасля гатавання і зрабіць пасту, якой начыняюць тартыльі.
Сакрэт агністага тэмпераменту У Мексіцы востры перац чылі быў, ёсць і будзе каралём прыправаў. Мексіканцы так палюбілі яго, што нават самая вытанчаная страва лічыцца няскончанай, калі яе не заправілі чылі. Часцей за ўсё мексіканцы гатуюць соўсы чылі – молаты востры перац з чырвонымі або зялёнымі памідорамі, для гушчыні дадаюць пасту з семак сланечніка або гарбуза, арэшкаў арахіса або зерняў какавы, а таксама розныя прыправы. Вядома каля 90 гатункаў вострага перцу рознага колеру, формы і смаку.
Мексіка: асцярожна з малаком!Самы папулярны мексіканскі алкагольны напой – гэта, вядома ж, тэкіла. Аднак няма завядзёнкі змешваць яе з малаком. Хімічныя злучэнні, якія ёсць ў малацэ, узмацняюць дзеянне тэкілы і выклікаюць моцнае ап'яненне нават пры невялікіх дозах абодвух напояў.
Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













