Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Баклажаны – для прыгожай усмешкі
Баклажаны – для прыгожай усмешкі.

Міжземнаморская харчовая піраміда

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Асновай традыцыйнай міжземнаморскай дыеты з’яўляецца спалучэнне садавіны, гародніны, збожжавых прадуктаў, стручковых раслін, адмыслова прыгатаванай фасолі і арэхаў, прыпраўленых і ўпрыгожаных алівай з аліўкамі.

Міжземнаморскі феномен  

Міжземнаморская харчовая пірамідаНавуковыя даследаванні цвердзяць, што жыхары Міжземнамор'я самыя здаровыя людзі на планеце. Кожны з 20 рэгіёнаў міжземнамор'я мае ўласную культуру і звычаі, таксама як і кулінарныя традыцыі. 


Але ёсць, вядома, і агульныя рысы: гэта вялізная папулярнасць аліўкавага алею (алівы), ужыванне чырвонага віна, вялікай колькасці гародніны і садавіны, а таксама актыўны стыль жыцця. Усе гэтыя фактары разам, памножаныя на спрыяльныя кліматычныя ўмовы, ствараюць феномен міжземнаморскага здароўя.


Малако і віно

Другім немалаважным складнікам з'яўляецца малако і малочныя прадукты – сыр або ёгурт, папулярныя ў басейне Міжземнага мора. Ну і, вядома ж, віно! Практычна кожную страву ў Італіі, Францыі або Грэцыі запіваюць віном разнастайных гатункаў.

 

Штодня, штотыдзень ці штомесяц?  

Міжземнаморская харчовая пірамідаГародніну і садавіну, зернепрадукты, выпечку, макароны і бульбу, арэхі, невялікую колькасць віна, малака і малочных прадуктаў варта есці штодня. Да таго ж ніколі не забывайцеся пра штодзённую фізічную актыўнасць. Курыцу, яйкі і дары мора дастаткова есці раз на тыдзень, а чырвонае мяса лепей не есці часцей, чым раз на месяц.  


Міжземнаморская дыета забяспечыць арганізм усімі неабходнымі вітамінамі, мінераламі і антыаксідантамі. Вугляводы, пратэіны і невялікая колькасць тлушчу, якая ўтрымліваецца ў ёй, дапамогуць зберагчы сэрца і падаўжаюць жыццё.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Тай чы
Від фізічных практыкаванняў, заснаваны на традыцыйных кітайскіх метадах, якія галоўную ўвагу надаюць актыўнай медытацыі.