Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Вырошчванне салата
Салата і поспех

Міжземнаморская кухня

Міжземнаморская кухня захапляе свежасцю, лёгкасцю і далікатным водарам. Гавораць, што гэта кухня беднякоў, якая праклала сабе дарогу ў вышэйшае таварыства

Еш хоць расперажысяНавукоўцы з універсітэта ў Сэнт-Эцьен у Францыі правялі даследаванні больш чым 600 пацыентаў, якія перанеслі інфаркт. Іх падзялілі на дзве групы. Адныя “сядзелі” на  традыцыйнай нізкакаларыйнай дыеце для сардэчнікаў, другія – на міжземнаморскай дыеце, якая базуецца на аліве, макаронах, свежай гародніне і садавіне, фасолі, невялікай колькасці чырвонага мяса, большай колькасці птушкі і рыбы, а таксама на чырвоным віне да ежы. Вынікі даследаванняў ашаламлялі. Ужо праз два гады была адзначаная вялікая розніца ў групах – у «міжземнаморскай» групе значна павялічылася працягласць жыцця, затое рэзка скарацілася захворвальнасць на рак (на 61%).

 
Стол у садзе
Заснаваная на гародніне, прыправах і аліве. Калі дадаць рыбу, морапрадукты, сыр, макароны, рыс, часнок, аліўкі, арэгана – атрымаем частковы агляд магчымасцяў гэтай кухні. Гарантыя поспеху кожнага застолля – гэта стол, пастаўлены ў садзе, сябры і міжземнаморскія дэлікатэсы...
  
 Грэцкая кухня















Obrigado dos Portugueses – Дзякуй партугальцам...
Партугальцы лічаць, што менавіта ім мы абавязаныя сучаснай кухняй. Выбітныя падарожнікі, а потым магутныя асаднікі, яны прывезлі ў Еўропу шматлікія навінкі – каву, цукар з трыснягу, новыя гатункі фасолі, рыс, перац або цвічку.


Тапас – штосьці на зубок з Іспаніі
Важная страва іспанскай кухні, якую падаюць у барах і кафэ – гэта тапас,  сподкі з закускамі, якія падкрэсліваюць смак віна. Складнікі тапас залежаць выключна ад творчых здольнасцяў кухара. Гэта могуць быць масліны або міні-стравы з  морапрадуктаў. Кажуць, што традыцыя тапас (ад слова tapar, што азначае “прыкрыць”) паходзіць ад звычкі прыкрываць шклянку херэса лустай хлеба, каб у віно не заляцела муха. Маўляў, гэта была спрытная выдумка бармэнаў, якія разлічвалі на тое, што кліенты з'ядуць гэтае "вечка" і замест таго, каб пайсці дахаты паабедаць, будуць замаўляць яшчэ.

 Італьянская кухня
 
 
Правілы этыкета
З'есці сапраўдную італьянскую вячэру – не абы-які подзвіг. Нельга пакідаць што-небудзь на талерцы, каб не пакрыўдзіць гаспадароў дома або ўладальніка рэстаранчыка, за пару гадзін перад вячэрай лепш не спакушацца на апетытны бутэрброд у панінатэцы або на смачнае марожанае.
 
Кухня сонечнай ІталііІтальянская кухня – адна з самых знакамітых не толькі ў міжземнаморскім рэгіёне, але і ва ўсім свеце. Спагеці і піца – яе фірмовыя стравы  – не перадаюць разнастайнасці і багацця кухні 19 італьянскіх рэгіёнаў.

Спагеці, фарфале, тальятэле – цяжка палічыць, так шмат смачнага. Аднае толькі пасты існуе больш за шэсцьсот відаў.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Бег трушком
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.