Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Морква

Утрымлівае: вугляводы, бялок, карацін, вітаміны B1, B2, B6, C, E, H, K, PP, а таксама вапну, жалеза, калій, медзь.
Сакаліны зрок уначыДзякуючы камбінацыі каштоўных вітамінаў і мінеральных соляў, морква дапамагае ў прафілактыцы анеміі і папраўляе зрок уначы.
Залацісты загарМорква ўтрымлівае бета-караціну больш за ўсе віды гародніны. Таму яе спажыванне ўзмацняе ўстойлівасць на уздзеянне ультрафіялетавых промняў, надае скуры гладкасць і здаровы колер.

Прабабка морквы была… чорная!Морква паходзіць з Азіі. Яе ведалі ўжо ў старажытнасці – грэкі і рымляне ўжывалі яе як лекавую расліну. Тадышняя морква была амаль чорнага колеру, жоўтыя гатункі з’явіліся ў выніку мутацыі, і толькі ў XVІІІ стагоддзі, дзякуючы французскім садоўнікам, морква набыла свой апетытны апельсінавы колер.
Біжутэрыя з морквыУ Брытаніі, у часы панавання Элізабэт I, суквецці, лісце і карані морквы ўжываліся як ўпрыгожанні для касцюмаў і капелюшоў.













