Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Наша дзейнасць

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Сёння Bonduelle з'яўляецца сусветным лідэрам у сферы перапрацоўкі гародніны.

Наша дзейнасцьСпецыялізацыяСёння Bonduelle з'яўляецца сусветным лідэрам у сферы перапрацоўкі гародніны. У гэтай дынамічнай  галіне, дзе тэхналогіі няспынна ўдасканальваюцца, Bonduelle ужывае свае веды ў 4 кірунках: 

- гатовая да ўжывання свежая гародніна

- перапрацаваная гародніна 

- замарожаная гародніна 

- кансерваваная гародніна.

 

Пастаянны кантроль якасціДля групы Bonduelle якасць прадукцыі з'яўляецца абсалютным прыярытэтам. Уся вытворчасць служыць захаванню пажыўных якасцяў і забеспячэнню смаку прадукцыі.

На розных этапах вытворчасці праводзяцца разнастайныя праверкі для забеспячэння якасці і поўнай кантраляванасці нашай прадукцыі:

- выбар вытворцаў  і насення 

- назіранне за вырошчваннем культур 

- стадыя паспявання гародніны, яе характарыстыкі 

- вытворчы працэс 

- рэцэпты 

- пакаванне

 

Мы абавязалісяУся вытворчасць Bonduelle арганізаваная такім чынам, каб даць спажыўцу карысную, смачную і багатую ўсімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі прадукцыю. Для гэтага група Bonduelle распрацавала строгія правілы, якія прымяняюцца на ўсіх этапах вытворчасці і выконваюцца ўсім персаналам, які бярэ ўдзел у вырабе нашай прадукцыі (земляробы, прамыслоўцы, камерцыйныя службы і г.д.) для забеспячэння бездакорнай якасці ўсёй нашай прадукцыі.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.