Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Вада – неабходны складнік здаровага рацыёну
Вада не прыносіць ў наш арганізм ніякай энергіі, аднак без яе дарослы чалавек можа пражыць толькі некалькі дзён. Яна з’яўляецца асновай харчовай піраміды чалавека. Не без прычыны кажуць, што вада – крыніца жыцця.

Крыніца вадыНяшмат хто ведае, што крыніцай вады для нашага арганізму, апрача выпітых вадкасцяў, якія пакрываюць 62% дзённага запатрабавання на ваду, з’яўляюцца звычайныя прадукты харчавання. Садавіна і гародніна – гэта другая па значнасці крыніца вады для арганізму. Крыніцай вады могуць быць хлеб і збожжавыя, нават мяса і мясапрадукты.
Паколькі арганізм чалавека не можа збіраць вады, неабходна пастаянна патрымліваць яе ўзровень для забеспячэння правільнасці жыццёвых працэсаў. Лічыцца, што ў нармальных умовах трэба выпіваць каля 2-2,5 літраў вадкасцяў у суткі. У спёку або пры вялікіх фізічных высілках гэтае запатрабаванне расце. Мы павінны піць ваду малымі порцыямі, дробнымі глыткамі. Піццё лішняй вадкасці за кароткі час выклікае няправільнае засваенне яе арганізмам. З гэтай прычыны арганізм яе хутка выдаляе.
Мінеральную ваду можна замяніць гародніннымі або натуральнымі садавіннымі сокамі. Супрацьпаказанае ўжыванне салодкіх газаваных напояў або падсалоджаных сокаў. Моцная гарбата або кава могуць нават узмацняць адвадненне.
Значэнне вады ў арганізме чалавека
- Усе працэсы, якія ідуць у арганізме, патрабуюць наяўнасці вады
- Яна – аснова дыет, асабліва для пахудання
- Яе недастатковае спажыванне прыводзіць да адваднення арганізму і можа выклікаць бяссонніцу, раздражненне, адсутнасць апетыту і ўпадак фізічных сілаў













