Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Цукіні для прыгажосці
Цукіні для прыгажосці.

Нямецкая кухня

Нямецкая кухня славіцца багатай і цікавай гісторыяй, а кулінарныя традыцыі даволі моцна розняцца ў рэгіёнах Нямеччыны.

Панятак нямецкай кухні, як аднаго цэлага, з'явіўся толькі ў другой палове XIX стагоддзя, разам з аб’яднаннем нямецкіх земляў у адну дзяржаву.

 
Аматары бульбыБульбу ў нямецкай кухні гатуюць таксама па-рознаму: пякуць, смажаць або дадаюць да халодных салатаў. Немцы не вельмі любяць пюрэ, аддаючы перавагу кнедлікам (knedle). Смачнай і пажыўнай рэччу з'яўляецца айнтопф (eintopf) – вялікая страва, прыгатаваная ў адной ёмістасці, замяняе цэлы абед. У залежнасці ад інгрэдыентаў можа быць падобная на суп, салату або гуляш. У eintopf звычайна кладуць усё, што патрапіцца пад руку. Сярод дэсертаў вельмі папулярны apfelstrudel, родам з Аўстрыі – інакш кажучы, гарачы яблычны пірог.
 
 
 Айнтопф - нямецкая кухня

























Рэгіянальныя  традыцыі
У заходняй Нямеччыне  – Шварцвальдзе і Бадэн-Вюртембергу моцна адчуваецца ўплыў суседніх Швейцарыі і Францыі. Вельмі важную ролю ў тутэйшай кухні грае гародніна.
У той жа час на поўдні, асабліва ў Баварыі, ядуць больш тлушчоў і, можа, менавіта таму нямецкая кухня на працягу стагоддзяў лічылася вельмі тлустай, і таму не здабыла сусветнай папулярнасці. Тым не менш, нямецкая кухня належыць да вытанчаных і вядомых далёка за межамі Нямеччыны.


Супы ў  НямеччынеСупы ў Нямеччыне не асабліва папулярныя, самыя вядомыя з іх gulaschsuppe – падобны на венгерскую страву гуляш, востры суп bohnensuppe i zwiebelsuppe –падобны на французскі суп з чырвонай цыбулі. Немцы з усходу часта гатуюць салянку – востры ўкраінскі суп з каўбасой. Але больш вядомыя ўсё ж супы з кнедлікамі, напрыклад баварскі leberknodelsuppe. Астатнія стравы не вельмі мудрагелістыя. Звычайна гэта салата, паштэт або халоднае мяса. У паўночнай Нямеччыне вельмі папулярная рыба і дары мора. Больш за ўсё немцы любяць стронгу.

 Франкфурцкая каўбаса - нямецкая кухня
 
 
Каўбаса - паўсюдны вядомы нацыянальны прадукт
Стравы нямецкай кухні звычайна сытныя, каларыйныя і вельмі смачныя. Важнае месца займае мяса, асабліва свініна, якую апрацоўваюць самымі рознымі спосабамі. Наўрад ці знойдзецца чалавек, які не чуў бы пра нямецкую каўбасу, напрыклад франкфурцкую.
 


















Квашаная капуста
Вельмі папулярная тут капуста: вараная, тушаная, квашаная. З'явілася яна на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны вельмі даўно, і з тых часоў не страціла сваёй ролі ў нямецкай кухні.
Зялёную капусту марынуюць і называюць sauerkraut, чырвоную гатуюць з дадаткам яблык і называюць apfelrotkohl. Акрамя капусты вельмі папулярная спаржа. Спаржавы сезон доўжыцца з красавіка па чэрвень. У гэты час многія рэстараны прапануюць, апрача традыцыйнага, яшчэ і спаржавае меню.

 

Ні дня без кавы
Самы распаўсюджаны  безалкагольны напой - кава. Слова „Kaffeekuchen” у Нямеччыне азначае каву з пірожным - любы прыём ежы, падчас якога выпіваюць каву з дэсертам

 

Свята піва - Актобэрфэст Немцы любяць вялікія сямейныя святы, таму імкнуцца заўсёды есці ў сямейным коле. Ні для кога не сакрэт, што ў Нямеччыне вельмі любяць піва, і яно з'яўляецца тут напоем нумар адзін. Таму вельмі шырока святкуецца штогадовы фэст піва – Актобэрфэст.
Найбольш вядомыя гатункі піва -- пілс (pils) – традыцыйнае, горкае піва і вайзэн (weizen) – белае піва верхняй ферментацыі, з 50% удзелам пшанічнага соладу. Падчас Актобэрфэста з’ядаецца вялізная колькасць каўбасы і кумпякоў.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.